Кадымскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кадымскі раён
Remove ads

Кадымскі раён (па-ўкраінску: Кодимський район) — колішнія адміністрацыйная адзінка на поўначы Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Кадыма.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

Разьмешчаны ў паўднёвай лесастэпавай частцы Падольскага ўзвышша. Раён мяжуе на ўсходзе з Балцкім, на поўдні — з Катоўскім раёнамі Адэскай вобласьці, на захадзе — з Малдовай, на поўначы — зь Віньніцькай вобласьцю.

У раёне цячэ 10 рэчак: Кадыма — упадае ў Паўднёвы Буг, рака Белачы бярэ пачатак ля в. Сэрбы і ўпадае ў Днестар, Саўранка — працякае празь вёскі Пыріжна, Івашкава, Гонараўка працякае ў в. Баштанкава, Майстрынка — в. Загнеткава, Рыбніца — в. М. Слабодка, Малокіш, Сухі Малокіш — в. Шаршанцы. Ёсьць таксама 51 вадаём агульнай плошчай 184 га, 45 струменяў агульнай даўжынёй 137 км.

Тэрыторыю раёну перасякаюць шляхі Крывое Возера — Балта, Кадыма — Катоўск. Даўжыня аўтадарогаў агульнага карыстаньня складае 555 км, зь іх шляхаў зь цьвёрдым пакрыцьцём — 413 км, зь якіх 249 км пакрытыя асфальтабэтонам і бэтонам. Кадымскі раён перасякае дзьве чыгуначных магістралі Адэса — Кіеў, Слабодка — Рыбніца. Раён абслугоўваюць чыгуначныя станцыі: Кадыма, Абамелікава, Слабодка.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads