Балцкі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Балцкі раён
Remove ads

Балцкі раён (па-ўкраінску: Балтський район) — колішнія адміністрацыйная адзінка на поўначы Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Балта.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

Раён мяжуе на поўначы зь Віньніцкай і кіраваградзкай абласьцямі, на ўсходзе з Саўранскім і Любашаўскім, на поўдні — з Ананьеўскім і Катоўскім, на захадзе — Кадымскім раёнамі Адэскай вобласьці.

Разьмешчаны ў лесастэпавай зоне і ўяўляе сабой паднятую грудкаватую раўніну з ваганьнямі вышыні ад 280 да 400 мэтраў над узроўнем мора. У розных кірунках раўніна расьсечаная рачнымі далінамі, бэлькамі і ярамі. Вельмі распаласаваная паверхня Балцкага раёну з часткай Валына-Падольскага ўзвышша, якая зьяўляецца вадападзелам паміж басэйнамі Днястра і Паўднёвага Бугу.

Клімат умерана-кантынэнтальны.

Remove ads

Прыродныя рэсурсы

На тэрыторыі Балцкага раёну знаходзяцца такія прыродныя рэсурсы:

  • Водныя рэсурсы — рэкі: Кадыма, Смолка, Саўранка належаць да басэйна Паўднёвага Бугу. У раёне каля 80 невялікіх вадасховішчаў і вадаёмаў (агульная плошча 825 га).
  • Зямельныя рэсурсы — распаўсюджаныя чарназёмы (91% плошчы раёну), цёмна-шэрыя глебы. Гліны — 2 кар’еры агульнай плошчай 10,4 га (Балцкае — 5,9 га і Пужайкаўскае — 4,5 га).
  • Лясныя масівы (плошчай 23,834 тыс. га) — дубовыя лясы сумесна з клёнам, грабам, ясенем і г. д.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads