Казлоўшчынскі пасялковы савет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казло́ўшчынскі пасялко́вы саве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Казлоўшчына.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

28 чэрвеня 1958 году Казлоўшчына атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У сувязі з гэтым Казлоўшчынскі сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет у складзе Казлоўшчынскага (з 20 студзеня 1960 году ў складзе Зьдзецельскага, з 25 сьнежня 1962 году — Слонімскага[1], з 6 студзеня 1965 году — Зьдзецельскага[2]) раёну Гарадзенскай вобласьці[3].

30 сьнежня 2003 году ў склад пасялковага савету перададзеныя 25 населеных пунктаў — Амбражылевічы, Ананічы, Гарадкі, Дзянісава, Доўбневічы, Драбавічы, Дубароўшчына, Колкі, Куцкі, Малая Воля, Маськаўцы, Нянадавічы, Падвялікае, Пархуты, Пацавічы, Рандзілаўшчына, Русакі, Салавічы, Самойлаўшчына, Скрундзі, Скрэндзевічы, Смаляная Печ, Трахімавічы, Хамічы, Чарлёнка — ліквідаванага Дзянісаўскага сельсавету[4].

13 ліпеня 2007 году ў склад пасялковага савету перададзеныя 7 населеных пунктаў — Гярбелевічы, Лозкі, Лявонавічы, Малдавічы, Мядзьвінавічы, Скіпоравічы, Сьверплевічы — ліквідаванага Гярбелевіцкага сельсавету[5].

26 сьнежня 2013 году пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[6] з цэнтрам у мястэчку Казлоўшчына[7].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1986 году — 1[8]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads