Дзянісаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзянісаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дзянісава.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Падвялікаўскі сельсавет у складзе Казлоўшчынскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Падвялікае.
З 8 студзеня 1954 году ў Гарадзенскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году ў складзе Дзятлаўскага раёну. З 25 сьнежня 1962 году ў Слонімскім раёне. З 6 студзеня 1965 году ў складзе адноўленага Зьдзецельскага раёну.
28 сакавіка 1977 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Дзянісава, сельсавет перайменаваны ў Дзянісаўскі.
Ліквідаваны 30 сьнежня 2003 году рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў[1]. Усе населеныя пункты — Амбражылевічы, Ананічы, Гарадкі, Дзянісава, Доўбневічы, Драбавічы, Дубароўшчына, Колкі, Куцкі, Малая Воля, Маськаўцы, Нянадавічы, Падвялікае, Пархуты, Пацавічы, Рандзілаўшчына, Русакі, Салавічы, Самойлаўшчына, Скрундзі, Скрэндзевічы, Смаляная Печ, Трахімавічы, Хамічы, Чарлёнка — перададзеныя ў Казлоўшчынскі пасялковы савет.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads