Казлы (Бельскі павет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казлы́ (па-польску: Kozły, па-падляску: Kuzłý[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Хуткія факты

Ля вёскі працякае рака Белая.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Ільлі ў Падбельлі). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Казлы прыналежалі ў 18 ст. маёнтку ў Падбельлі або ў Ляўках. Прыгон быў скасаваны ў 1861 годзе, а зямля падзеленая паміж вяскоўцамі[4]. У міжваенны пэрыяд Казлы прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 71 жыхароў (усе праваслаўныя, 42 запісаныя палякамі, 29 беларусамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Казлы былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads