Казімер Коцел
(XVIII ст.) староста маркаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімер Коцел гербу «Пэлікан» (1690 — каля 1733) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста маркаўскі і пасол у 1722 г., уладальнік маёнткаў Маладэчна, Ганута, Беніца, Гарадзіла, Чыжышкі.
Паходзіў са знакамітага роду Коцелаў гербу «Пэлікан». Атрымаў ад бацькі Габрыеля Коцела ў спадчыку маёнтак Чыжышкі (цяпер вёска Ціжышкі Смаргонскага раёну), ад Міхала Казімера Коцела, які прыходзіўся яму шасьціюрадным дзядзькам і дзядзькам жонкі — Беніца, Гарадзіла.
Ажаніўся спачатку з Эўфразынай з Францкевічаў, зь якой меў дачку Разалію, якая ў 1736 г. узала шлюб з Казімерам Ігнацы Агінскім (1710—1769), сынам Марцыяна Міхала Агінскага й Тэрэзы Бжастоўскай. Другі раз ажаніўся з Барбарай Хамінскай, дачкой пісара ВКЛ Людвіка Якуба Хамінскага і Ганны, народжанай Козел-Паклеўскай, якая была дачкой ашмянскага харунжага і старасты дзісьненскага Юры (Ежы) Міхала Козел-Паклеўскага і Канстанцыі Коцел, якая ў сваю чаргу прыходзілася дачкой Гераніму Самуэлю Коцелу. Такім чынам Барбара Хамінская была ўнучкай Гераніма Самуэля Коцела. Зь ёй у шлюбе меў сына Тадэвуша. Паводле тэстамэнту пакінуў дачцэ Разаліі маёнткі Маладэчна й Ганута (гэтыя маёнткі пераходзяць у далейшым у спадчыну Агінскіх), а сыну Тадэвушу маёнткі Беніца, Гарадзіла, Чыжышкі.
Remove ads
Літаратура
- Adam Boniecki, Artur Reiski T. 10: Kęstowscy — Komorowscy., skład główny Gebethner i Wolff, Warszawa, 1908. S. 297.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads