Калыбаўка

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Калы́баўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 105 чалавек. Знаходзіцца за 9 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Хальч (лінія Жлобін — Гомель), за 83 км ад Гомелю.

Хуткія факты

На поўдні, усходзе і поўначы мяжуе зь лесам. На ўсходзе мэліярацыйныя каналы. Побач аўтадарога Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з прамалінейнай мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сялянскімі сядзібамі.

Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Стараруднянскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіўся піцейны дом. У 1909 годзе 659 дзесяцін зямлі, школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1944 году акупанты спалілі 83 двары, забілі 3 жыхароў. 64 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Бабоўскі» (цэнтар — вёска Бабоўка).

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 90 жыхароў мужчынскага полу; 1897 год — 348 жыхароў (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 52 двары, 401 жыхар; 1940 год — 85 двароў; 1959 год — 278 жыхароў (паводле перапісу); 1999 год — 120 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 52 гаспадаркі, 112 жыхароў[2]; 2010 год — 105 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads