Камайка
рака ў Беларусі і Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кама́йка — рака ў Беларусі і Летуве, правы прыток ракі Бірветы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 50 км (у межах Беларусі 21 км). Плошча вадазбору 306 км² (у межах Беларусі 205 км²). Выдатак вады ў вусьці 2,5 м³/с, на граніцы Беларусі і Летувы — 1,67 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.
На рацэ стаіць мястэчка Гадуцішкі.
Выцякае зь Вялікага Камайскага возера за 1 км на 3 ад вёскі Камаяў. Цячэ ў межах Сьвянцянскіх градаў і заходняй часткі Полацкай нізіны, праз азёры Вялікае і Малое Сурвіліскія, Сьвірас (у Летуве). Вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзідзяселаў Ігналінскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ў сярэдняй плыні ў Пастаўскім раёне (1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Вілейтаў — граніца зь Летувой)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads