Камень (Гайнаўскі павет)

вёска ў гміне Чыжы Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Камень (Гайнаўскі павет)
Remove ads

Ка́мень (па-польску: Kamień, па-падляску: Kameń[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Thumb
Крыжы ў вёсцы.
Thumb
Курган Косьця горка.
Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. сьв. Апостала Лукі ў Ласінцы[3]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[4]).

Гісторыя

Сьледам сярэднявечнай бытнасьці людзей на месцы вёскі зьяўляецца курган, які атрымаў назву Косьця горка (па-падляску: Kościa hôrka). Курган ня быў раскопваны археалогамі, але паводле некаторых зьвесткаў адносіцца да вельбарскай культуры[5]. Першыя пісьмовыя згадкі пра вёску Камень адносяцца да XVI ст. і зьвязаны з засяленьнем Бельскай пушчы ў выніку валочнай памеры. Камень быў зьнішчаны ў час войнаў паловы 17 ст., а працэс адбудовы зацягваўся ў выніку негоды паміж сялянамі (Камень быў каралеўскай вёскай) і арандатарам Войцехам Завадзкім. Сяляне Каменя атрымалі асабістую свабоду і былі надзеляны зямлёй ужо ў 1861 годзе[6]. У міжваенны пэрыяд Камень прыналежаў да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 80 жыхароў (4 палякаў-каталікоў і 76 праваслаўных беларусаў)[7]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Камень быў далучаны гміны Чыжы.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads