Кампора-Сан-Джаваньні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кампора-Сан-Джаваньні
Remove ads

Кампора-Сан-Джаваньні (па-італьянску: Campora San Giovanni, па-нэапалітанску: Campura Santu Janni/Campura San Giuvanni) — фрацыёнэ ў Італіі, у складзе камуны Амантэі правінцыі Казэнцы рэгіёну Калябрыі. Насельніцтва на 2009 год — 7340 чал. Разьмяшчаеццца на ўзьбярэжжы Тырэнскага мора, над бухтай Кампора. Чыгуначная лінія і аўтамабільная SS18; за 8 км ад шашы A3, за 25 км ад міжнароднага аэрапорту Ламэзія-Тэрмэ. Марскі порт.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У антычны час на тэрыторыі сучаснай Кампоры разьмяшчаліся два месты Вялікай Грэцыі:

  • Тэмэза (ці Тэмпса) — адно з найстаражытных аўсонскіх местаў у Паўднёвай Італіі, якое зрабілася потым рымскай калёніяй[1].
  • Клеце.

Абодва яны варагавалі між сабою і неўзабаве зрабіліся ахвярай пірацкіх набегаў. Тутэйшае насельніцтва зьбегла ў горы. У розныя часы тэрыторыя сучаснай Кампоры была аб’ектам калянізацыі і заваёваў з боку шматлікіх народаў: фінікійцаў, грэкаў, рымлянаў, барвараў, арабаў, бізантыйцаў і норманаў.

Thumb
Corso Italia, цэнтральная вуліца вёскі

Пра падзеі на тэрыторыі сучаснай францыёнэ ў сярэднявечча захавалася мала гістарычных дакумэнтаў. Гэта была цэнтральная частка ўладаньняў эміра Махамэда Абдул аль-Зімзім, які пачаў уварваньне ў Амантэю (вядомую ў той час як Клампэтыя), аднак арабскае валадарства было кароткім. Неўзабаве па заваёве тэрыторыі бізантыйцамі яе занялі норманы. У нарманскі пэрыяд тут збудавалі першыя абарончыя збудаваньні і вежы. З падпарадкаваньнем гэтай тэрыторыі прадстаўнікам арагонскай дынастыі, а потым і Нэапалітанскаму каралеўству, яна страціла сваё значэньне.

Адраджэньне патэнцыялу Кампоры адбылося толькі ў Новы час. У 1730-х тут збудавалі фабрыку вытворчасьці шоўку і капліцу, аднак ужо ў 1756 фабрыку закрылі, а метса ізноў прыйшло ў заняпад.

Да 1876 тэрыторыя Кампоры падзялялася на сучасныя мескія рады Амантэі, Аэльля-Калябра і Начэра-Тэрынэзэ. У канцы XIX стагодзьдзя адбылася першая хваля імігрантаў з суседніх камунаў, што прывяло да значнага росту насельніцтва. Аднак па Першай і Другой сусьветных войнаў колькасьць жыхароў зноў рэзка скарацілася.

Да 1876 Кампора складалася з муніцыпальных радаў Амантэі, Айельля Кэлэбра і Насэры Тэрынэсэ. У 1877 у гэтых месцах зьявіліся першыя перасяленцы з суседніх акругаў Клета, Насэра Тэрынэзэ, Айельля Кэлэбра, Бэльмонтэ Калябра, Ляга, Лянгабардыі, Сан Манга д’Акіна. Таксама прыбылі імігранты з Баварыі, якая ўваходзіла ў склад Аўстра-Вугорскай імпэрыі. Неўзабаве новыя міграцыйныя хвалі дайшлі да ўзьбярэжжа. У 1898 Амантэя атрымала тэрыторыю Кампоры Сан Джаваньні ў яе суседзяў.

Thumb
Летняя панарама Кампора Сан Джаваньні з боку вёскі Мірабэльлі

У Другую сусьветную вайну жыхары Кампора ўсталі ў шэрагі ўзброеных сілаў для абароны сваёй айчыны. У 1943 краіну трапіла пад бамбаваньне Саюзнымі войскамі; ваколіцы Аўгурата ператварыліся ў руіны. У часе свайго адступу нацысты зьвінавацілі ў здрадзе і расстралялі 50 кампарэзцаў.

Як і ўва ўсёй Італіі, у 1950-х і 1980-х шмат тутэйшых жыхароў у пошуках працы пераехалі на поўнач Італіі, у Вэнэсуэлу і Новую Зэляндыю; паводле падліках, з родных месцаў зьехала каля 7 тыс. чал.

Пазьней у Кампора Сан Джаваньні адбыўся непрацяглы эканамічны бум. За гэты пэрыяд імкліва будавалася гатэльная і транспартная інфраструктура. З руйнаваньнем Бэрлінскага мура з Усходняй Эўропы ўтварыліся міграцыйныя хвалі работнікаў, галоўным чынам, у сельскагаспадарчай (жанчыны) і будаўнічай (мужчыны) галінах. На сёньня ёсьць невялікі прыток кітайскіх, арабскіх (з краінаў Магрыбу) і індыйскіх работнікаў.

Remove ads

Паселішчы

На тэрыторыі фрацыёнэ знаходзяцца наступныя вёскі:

  • Аўгурата (італ. Augurato)
  • Карратэльлі (італ. Carratelli)
  • Калёньі (італ. Cologni)
  • Козза (італ. Cozza)
  • Куккувальля (італ. Cuccuvaglia)
  • Фравіттэ (італ. Fravitte)
  • Гальля (італ. Gallo; паўднёвая частка)
  • Піяна Маўры (італ. Piana Mauri)
  • Прынчыпэсса (італ. Principessa)
  • Рыбэс (італ. Ribes)
  • Рубана (італ. Rubano)
  • Стрыттуры (італ. Strìttùrì)
  • Вільлянова (італ. Villanova)
Remove ads

Клімат

Больш інфармацыі Кліматычныя зьвесткі для Кампора-Сан-Джаваньні, Паказьнік ...
Remove ads

Эканоміка

Аснова мясцовай эканомікі — турызм і сельскай гаспадарка. Вытворчасьць віна і алею. З 1950-х вырошчваецца чырвоная трапэйская цыбуля.

Вядзецца прыватнае радыёвяшчаньне.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Frittata i Carunevale

Славутасьці

Найвядомейшы помнік архітэктуры — вялікая вежа XIV ст. (мясцовая дыялектная назва U Turriune). Верхнюю частку вежы ўпрыгожваюць кансолі.

Цэнтральны пляц Кампора-Сан-Джаваньні носіць імся Сьвятога Францішка Паольскага. Ён лічыцца мясцовым сьвятым патронам, а ягоныя дні (1—3 верасьня) адзначаюцца вялікай працэсіяй з статуяй сьвятога і прыцягваюць пілігрымаў з навакольных вёсак.

Галоўны касьцёл, збудаваны ў 1956, носіць тытул Сьвятога Пятра.

Кухня

Тутэйшая кухня — тыпова калябрыйская. Яна традыцыйна складаецца з агароднінных і рыбных страваў, кандытарскіх вырабаў зь цеста, сасісак зь сьвініны. Сярод мясцовага віна вылучаюцца маркі Savuto і Gallo.

Remove ads

Асобы

  • Анджэла Вадачына (1890—1976) — партызан, селянін і палітычны актывіст; кампарэсы называлі яго «Майстар Анджэла»
  • Фабіян Мазай — аргентынска-гішпанскі актор і сцэнарыст, вядомы таксама як Гарацыя на ТВ «Un Paso Adelante»
  • Джэром Руджэра — італьянскі мадэльер, вядомы майстар мужчынскага адзеньня; бацька Бонавэнтура, быў родам з ваколіцаў Козза
  • Фабрыцыё Філіпа — канадзка-амэрыканскі актор і сцэнарыст
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads