Камэта Галея
камэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камэ́та Гале́я (афіцыйная назва 1P/Halley) — яркая камэта, адна з самых старых пэрыядычных камэт. Першая камэта, для якой вызначылі эліптычную арбіту і ўсталявалі пэрыядычнасьць вяртаньняў. Названая ў гонар ангельскага астранома і прыродазнаўцы Эдмунда Галея. З камэтай зьвязаныя мэтэорныя струмені Эта-Акварыды і Арыяніды.
Remove ads
Адкрыцьцё
Галей, склаўшы першы каталёг элемэнтаў арбіт камэт, зьвярнуў увагу на супадзеньне шляхоў камэт 1531, 1607 і 1682 гадоў і выказаў здагадку, што ў гэтыя гады назіралася адна камэта, якая абарачаецца вакол Сонца з пэрыядам прыкладна 75 гадоў. Таксама ён прадказаў вяртаньне гэтай камэты ў 1758 годзе. Галей амаль адгадаў — камэта вярнулася ў 1759 годзе, калі яго не было ў жывых. Прадказаньне камэты Галея зьявілася бліскучым пацьверджаньнем мэханікі Ньютана.
Remove ads
Характарыстыка арбіты
Камэта мае адлегласьць пэрыгелія, роўную 0.587 а. а. і адлегласьць афэлія больш за 35 а. а. Арбіта камэты моцна нахіленая да плоскасьці экліптыкі — на 162,5° (г. зн. яна рухаецца ў кірунку, процілеглым руху плянэт). Эксцэнтрысытэт арбіты роўны 0.967275.
Гісторыя
Камэта Галея — самая старая пэрыядычная камэта. Яна назіралася 31 раз, прычым першы раз — у 446 да н. э. (паводле іншых зьвестак, заўважаная кітайцамі яшчэ ў 611 да н. э.), эпізод яе зьяўленьня выяўлены на дыване з Баё. Лічылася, што гэта былі розныя камэты, і толькі ў XVIII стагодзьдзі Галей выявіў пэрыядычнасьць гэтай камэты. У 1910 годзе Зямля праходзіла праз хвост камэты Галея. У сувязі з гэтым чакалася, што ў руху Месяца будуць узбурэньні, што дапамагло б вызначыць масу камэты. Але іх не выявілася, і тым самым было даказана, што камэта мае вельмі малую масу.
Вывучэньне
Першым з касьмічных апаратаў, які здолеў падыйсьці да камэты, быў «Піянэр-7».
Падчас апошняга мінаньня пэрыгелія, у 1986 годзе, да камэты былі запушчаныя некалькі міжплянэтных станцый: «Вэга» (СССР), «Джота» (ЭКА), «Суісэі» і «Сакігаке» (Японія). Місіі былі пасьпяховымі — апараты вывучылі камэту зблізу ды зрабілі першыя здымкі камэтнага ядра.
Вонкавыя спасылкі
Камэта Галея — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads