Каноплі ва Ўкраіне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каноплі ва Ўкраіне дазволеныя ў мэдычных, прамысловых мэтах, а таксама ў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасьці[1][2].

Леґальны для любога выкарыстаньня
Леґальны па рэцэпце лекара
Нелеґальны
Выкарыстаньне
У красавіку 2021 году некаторыя прэпараты, якія зьмяшчаюць ТГК і КБД, былі адобраны для мэдычнага прымяненьня (а менавіта дранабінол і набіксімолы).
7 ліпеня 2023 году Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны падтрымала легалізацыю лекавых сродкаў на аснове канабіс, за што выступалі Зяленскі й намесьнік кіраўніка ведамства, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Ігар Кузін.[3]
13 ліпеня 2023 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала ў першым чытаньні за законапраект аб легалізацыі мэдычнага канабіса(en) 268 галасамі.[4]
21 сьнежня 2023 году парлямэнт прыняў у другім чытаньні законапраект аб мэдычных каноплях №7457.[5] Законапраект прадугледжвае:[6]
- Законапраект рэгулюе абарачэньне канопляў у мэдычнай, прамысловай і навуковай дзейнасьці. Законапраект прадугледжвае, што распаўсюджваньне марыхуаны ў рэкрэацыйных мэтах будзе лічыцца злачынствам.[7]
- Вытворчасьць лекаў на аснове канопляў кантралюецца на ўсіх этапах. Яго могуць вырошчваць толькі юрыдычныя асобы, якія атрымаюць ліцэнзію й цэртыфікат GMP, пад кругласутачным відэаназіраньнем з доступам Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны;
- Законапраект прадугледжвае пашырэньне доступу пацыентаў да мэдычных прэпаратаў на аснове канопляў і палягчэньне лячэньня некаторых захворваньняў і станаў. Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны зацьвярджае пералік захворваньняў і станаў, пры якіх пацыенту могуць прызначаць лекі на аснове мэдычнай каноплі;
- Лекавыя сродкі на аснове канапель мэдычных адпускаюцца толькі па рэцэпце ў адпаведнасьці з мэдычнымі паказаньнямі й па электронным рэцэпце. Пацыенты змогуць насіць і захоўваць такія прэпараты ў колькасьці, вызначанай адзіным мэдычным рэцэптам.
Умовай, пры якой дапускаецца такое вырошчваньне, зьяўляецца выкарыстаньне насеньня, сабранага з гатункаў расьлін, у высушанай саломе якіх гранічна дапушчальнае ўтрыманьне канцэнтрацыі тэтрагідраканабінолу не перавышае 0,2%. З 16 лютага 2027 году гранічна дапушчальная канцэнтрацыя тэтрагідраканабінолу ў высушанай саломе канопляў для прамысловых патрэб не павінна перавышаць 0,3%.[8]
Прэзыдэнт Зяленскі падпісаў законапраект 13 лютага 2024 году.
16 жніўня 2024 году ва Ўкраіне афіцыйна ўступіў у сілу закон, які легалізуе выкарыстаньне мэдычнага канабіса[9].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Ангельская мова ва Ўкраіне
- Цывільныя партнэрствы ва Ўкраіне(uk)
- Закон Украіны «Аб асуджэньні й забароне прапаганды расейскай імпэрскай палітыкі ва Ўкраіне й дэкалянізацыі тапанімікі»
- Закон Украіны «Пра забесьпячэньне функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай»
- Мэдычны канабіс(en)
- Прававы статус канабіса(en)
Крынцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads