Канстантын Ваншэнкін
савецкі й расейскі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстантын Ваншэнкін (па-расейску: Константин Яковлевич Ваншенкин; 17 сьнежня 1925, Масква — 15 сьнежня 2012, Масква) — савецкі й расейскі паэт, аўтар словаў да песьні «Я люблю цябе, жыцьцё».
Remove ads
Біяграфія
У 1942 годзе пайшоў на фронт. Пасьля нямецка-савецкай вайны ўступіў у геолагаразведачны інстытут, але потым перавёўся ў літаратурны, які скончыў у 1953 годзе.
Аўтар вершаў да папулярных песень «Я люблю цябе, жыцьцё», «Алёша», «Вальс растаньня», «Жэнька», «Як праваджаюць параходы» і іншых. Большасьць песень на вершы паэта напісалі кампазытары Эдуард Калманоўскі і Ян Фрэнкель.
Выпусьціў больш за 30 кнігаў, у тым ліку некалькі зборнікаў аўтабіяграфічнай прозы. У 2001 годзе за зборнік вершаў «Хвалістае шкло» быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Расейскай Фэдэрацыі і ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» IV ступені.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads