Канстанцыя Скірмунт
беларуская гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канста́нцыя Скíрмунт (па-польску: Konstancja Skirmuntt; 1852, в. Калоднае Пінскага павету (цяпер Столінскі раён), Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 23 студзеня 1934, Пінск) — беларуская і польская публіцыстка, гістарыца[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася Канстанцыя Скірмунт у 1852 г. у радавой сядзібе Скірмунтаў у в. Калоднае Пінскага павету (цяпер Столінскі раён Берасьцейскай вобласьці). Атрымала добрую хатнюю адукацыю, якую не змагла прадоўжыць з-за рэпрэсіяў супраць маці — мастачкі, мэдальеркі і скульптаркі Гэлены Скірмунт, асуджанай за ўдзел у паўстаньні 1863 г. Да 1874 г. Канстанцыя жыла ў Крыму, потым вярнулася на радзіму[2].
Пасьля вяртаньня актыўна ўдзельнічала ў эканамічным і палітычным жыцьці роднага краю. Зьяўлялася адной з арганізатараў Таварыства ўзаемнага крэдыту палескіх земляўласьнікаў — фактычна польскага банка на Палесьсі, які разьмяшчаўся ў ейным пінскім палацы.
Дапамагала свайму стрыечнаму брату Раману Скірмунту ў стварэньні «Краёвай партыі Літвы і Беларусі», была адным з ідэолягаў гэтай партыі. У пачатку ХХ ст. прымала актыўны ўдзел у заснаваньні тайных польскіх школаў у Пінску[3].
У студзені 1907 году Канстанцыя Скірмунт выступіла з праграмнымі тэзісамі Краёвай партыі Літвы і Белай Русі, якая павінна была спрыяць паразуменьню трох мясцовых нацыянальнасьцяў — летувісаў, беларусаў і палякаў[4].
Выступала супраць далучэньня Вільні да Польшчы ў 1920 г.[3]
За сваю працу і намаганьні была ўзнагароджаная Ватыканам ордэнам Pro Ecclesia et Pontifice. Ганаровая доктарка ўнівэрсытэту Вітаўта Вялікага (Коўна)[5].
Памерла 23 студзеня 1934 году. Пахаваная на старых могілках у Пінску[6].
Remove ads
Грамадзкая і публіцыстычная дзейнасьць
К. Скірмунт зьяўляецца аўтаркай кнігаў «Гісторыя Літвы, выкладзеная ў нарысе» (1886), «З найстаражытных часоў літоўскага племені» (1892), «Паданьні: Даміндоўгавыя часы. З гісторыі старажытнай Прусіі» (1903), «Міндоўг — кароль Літвы» (1909) і інш. У кнізе «Гісторыя Літвы…» пісьменьніца крытычна ацэньвала палітыку Ягайлы і станоўча — дзейнасьць Вітаўта. Яна сьцьвярджала, што разьвіцьцю Вялікага Княства Літоўскага перашкаджала занадта значнае падпарадкаваньне Польшчы[7].
Як публіцыстка выступала ў часопісе «Край», газэтах «Przeglad wilensky» («Віленскі агляд»), «Виленский вестник» і інш. Выдала 2 зборнікі артыкулаў з пэрыядычных выданьняў, брашуру «Ягелонская ідэя і крэсавая палітыка» (1925)[6].
Remove ads
Творы
• «Dzieje Litwy. Opowiedziane w zarysie», Кракаў, 1886 г. («Гісторыя Літвы. Аповесьць у абрысе»),
• «Zarys dziejów litewskich», Варшава, 1901 г. («Абрыс літоўскай гісторыі»),
• «O prawdę i zgodę z powodu Głosu litwinów do magnatów, obywateli i szlachty na Litwie i odpowiedzi młodego szlachcica litewskiego», Львоў, выд. 2-е, 1906 г. («Аб праўдзе і згодзе з поваду Голаса літвінаў да магнатаў, землеўладальнікі і шляхта на Літве і адказы маладога літоўскага шляхціца»),

• «Idea jagiellońska a polityka kresowa», 1925.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads