Карабаскі горны сьцяг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карабаскі горны сьцяг ці Арцаскі горны сьцяг (па-азэрбайджанску: Qarabağ silsiləsi, па-армянску: Արցախի լեռնաշղթա) — горны сьцяг Малога Каўказу, які працягнуўся ад ракі Тэртэр да даліны ракі Аракс.
Карабаскі сьцяг цягнецца дугой з поўначы на паўднёвы ўсход, зьяўляецца водападзелам басэйнаў правых прытокаў Куры — Тэртэр на паўночным захадзе, Хачэн і Каркар на ўсходзе і левых прытокаў Аракса — Акер на захадзе і Кендэланчая на паўднёвым усходзе. Рака Акер аддзяляе горны сьцяг ад Карабаскага нагор'я. Самай высокай кропкай зьяўляецца гара Вялікі Кірс (2725 м).
Асноўнымі пародамі Карабаскага горнага сьцягу зьяўляюцца сланец, мэргель і магматычныя горныя пароды. Дольная частка акружана далінамі, дзе растуць дуб і граб. Верхняя частка травяністая, але без дрэў.
Remove ads
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.38
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads