Караль Наўроцкі

польскі гісторык, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Караль Наўроцкі
Remove ads

Караль Тадэвуш Наўроцкі (па-польску: Karol Tadeusz Nawrocki; нар. 3 сакавіка 1983, Гданьск, ПНР) — польскі гісторык[1] і палітык.

Хуткія факты 7-ы прэзыдэнт Польшчы, Прэм’ер-міністар ...

Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці. У 2017—20 гадах дырэктар Музэю Другой сусьветнай вайны ў Гданьску[2][3]. Прэзыдэнт Польшчы (ад 2025 году).

Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў гістарычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэту, дзе ў 2013 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 2023 годзе скончыў асьпірантуру Гданьскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту — International MBA in Strategy, Programme and Project Management. У 2009—2017 гадах працаваў у Інстытуце нацыянальнай памяці, у 2013—2017 — узначальваў Аддзяленьне народнай адукацыі ў Гданьску ІНП. У 2011—2017 гадах кіраваў Сядлецкім раённым радаю ў Гданьску.

У 2017 годзе прызначаны дырэктарам Музэю Другой сусьветнай вайны ў Гданьску, займаў пасаду да 2021 году, калі вярнуўся ў Інстытут нацыянальнай памяці і ў чэрвені 2021 году стаў яго віцэ-прэзыдэнтам. У ліпені 2021 году заняў пасаду новага кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці пасьля абраньня Соймам і зацьвярджэньня Сэнатам Рэспублікі Польшча.

У лютым 2024 году ўключаны ў сьпіс асоб расшукваных Расейскай Фэдэрацыяй па крымінальнай справе за дзейнасьць па дэмантажы помнікаў Чырвонай Арміі ў Польшчы[4]. 24 лістапада 2024 году быў абвешчаны і падтрыманы партыяй «Права і Справядлівасьць» незалежным кандыдатам на выбары 2025 году на пасаду прэзыдэнта Польшча. 2 чэрвеня 2025 году Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы (ДВК) паведаміла пра перамогу Караля Наўроцкага на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы 2025 году, на якіх той набраў 50,9 % усіх галасоў[5].

Remove ads

Дзейнасьць

Аўтар або суаўтар некалькіх кніг і шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па тэме антыкамуністычнай апазыцыі Польшчы, арганізаванай злачыннасьці ў ПНР і гісторыі спорту.

Узнагароды

  • Бронзавы Крыж Заслугі (2019).
  • Срэбны Крыж Заслугі (2021).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads