Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2025 году

выбары 7-га прэзыдэнта Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2025 году
Remove ads

Прэзыдэ́нцкія выбары ў Польшчы 2025 году — выбары прэзыдэнта Польшчы, якія прайшлі ў 2 колы 18 траўня і 1 чэрвеня 2025 року[1].

Хуткія факты Кандыдат, Караль Наўроцкі ...

У 2-м коле выбараў перамог Караль Наўроцкі, які набраў 50,9 % усіх галасоў[2].

Remove ads

Права

Паводле Канстытуцыі Польшчы прэзыдэнцкія выбары павінныя адбыцца ў выходны дзень за 75—100 дзён да даты сканчэньня дзеяньня паўнамоцтваў цяперашняга прэзыдэнта Анджэя Дуды. Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ больш за палову галасоў, праз 2 тыдні мае прайсьці другі тур, у якім возьмуць удзел два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасьць галасоў у першым туры[3][4].

Паводле Выбарчага кодэксу Польшчы кандыдатам у прэзыдэнты мажа быць асоба, якая сабрала ня меней за 100 тысячаў подпісаў грамадзянаў, што маюць права быць абранымі ў Сойм. Для збору подпісаў ствараўся выбарчы камітэт лікам ня менш за 15 асобаў.

Remove ads

Кандыдаты

Першымі асобы пра ўдзел у выбарах заявілі Славамір Мэнцэн і Марэк Якубяк. Пазьней, 13 лістапада 2024 году рашыў заявіць аб удзеле ў выбарах Сымон Галаўня[5]. Сымон Галаўня быў трэцім у выбарах 2020 году[6], дзе набраў 14 % галасоў выбарнікаў. Сымон Галаўня — член злучэньня, якое пануе ў Польшчы. Старшыня ўраду Польшчы Дональд Туск выказаў разуменьне да рашэньня Сымона Галаўні да ўдзелу ў выбарах[7]. Найбольшыя грамады Польшчы не выставілі сваіх удзельнікаў выбараў[8]:

Больш інфармацыі Зарэгістраваныя кандыдаты, Фота ...
Remove ads

Першае кола галасаваньня

18 траўня 2025 году ў першым коле выбараў у 10-ку вылучэнцаў з найбольшым лікам галасоў трапілі:

  1. Рафал Тшаскоўскі ад партыі «Грамадзянская плятформа» — 31,36 % (6 147 797);
  2. Караль Наўроцкі ад партыі «Права і справядлівасьць» — 29,54 % (5 790 804);
  3. Славамір Мэнцэн ад партыі «Новая надзея» — 14,81 % (2 902 448);
  4. Гжэгаж Браўн ад партыі «Канфэдэрацыя польская кароны» — 6,34 % (1 242 917);
  5. Шыман Галоўня ад партыі «Польшча 2050» — 4,99 % (978 901);
  6. Адрыян Зандбэрг ад партыі «Разам» — 4,86 % (952 832);
  7. Магдалена Беят ад партыі «Новая лявіца» — 4,23 % (829 361);
  8. Крыштаф Саноўскі як незалежны тэлежурналіст — 1,24 % (243 479);
  9. Яана Сянышын ад «Таварыства дэмакратычнай лявіцы» — 1,09 % (214 198);
  10. Марэк Якубяк ад фракцыі «Свабодныя рэспубліканцы» — 0,77 % (150 698).

Вынікі 2-га кола

2 чэрвеня 2025 году Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы (ДВК) паведаміла пра абраньне польскім прэзыдэнтам Караля Наўроцкага, які набраў 50,9 % усіх галасоў[2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads