Карльстад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́рльстад (па-швэдзку: Karlstad, вымаўляецца ['kɑːɭsta]) — горад на захадзе Швэцыі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны й лэну Вэрмлянд. Разьмешчаны на паўночным беразе возера Вэнэрн, у ляндскапе Вэрмлянд. Насельніцтва складае 61 492 жыхары (на 31 сьнежня 2015).
Карлстад разьмешчаны ў вусьці самай доўгай ракі Швэцыі Клярэльвэн, якая ўпадае ў возера Вэнэрн, найбуйнейшае паводле плошчы возера краіны (і трэцяе паводле плошчы ў Эўропе пасьля Ладаскага і Анескага азёраў).
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя Карльстаду бярэ пачатак у XIII стагодзьдзі ад гандлёвага мястэчка Тынгва́ла, якому кароль Карл IX надаў у 1584 годзе гарадзкія прывілеі і новую назву — Карльстад, што ў перакладзе значыць «горад Карла». На той момант мястэчка налічвала 45 двароў і 150 жыхароў[1]. У 1647 годзе Карльстад становіцца цэнтрам біскупства, а ў 1775 годзе — цэнтрам лэну Вэрмлянд. Да XIX стагодзьдзя Карльстад заставаўся невялічкім мястэчкам: у 1800 годзе яго насельніцтва складала ўсяго 2 165 чалавек. Але ў XIX стагодзьдзі ён становіцца важным портам у вусьці ракі Клярэльвэн па якой сплаўлялі лес. У 1869 годзе чыгунка зьвязала горад зь мястэчкам Лякса, а ў 1871 годзе — з Нарвэгіяй. У 1865 годзе ў Карльстадзе адбыўся пажар, амаль цалкам зьнішчыўшы горад. Ацалелі толькі сабор, біскупскі двор ды некалькі дамоў у квартале Альмэн. Сярод будынкаў адбудаванага гораду можна назваць ратушу (1868), Масонскую ложу (1869), гарадзкі гатэль.
У 1905 годзе ў Карльстадзе вяліся перамовы аб скасаваньні Швэдзка-нарвэскай уніі. У 1999 годзе горад атрымаў свой унівэрсытэт.
Remove ads
Славутасьці
- Карльстадзкая катэдра
- Каменны мост Эстра Брун (даслоўна «Усходні мост»; канец XVIII стагодзьдзя)
Спорт
- Хакейны клюб «Фэр’естад»
Асобы
- Густаў Фрэдынг (1860—1911) — швэдзкі паэт
- Цара Леандэр (1907—1981) — швэдзкая сьпявачка й акторка
- Удзельнікі гурту Da Buzz (Аніка Тэрнквіст, Пэр Лідэн, П’ер Шмід)
Гарады-сябры
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads