Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер
Remove ads

Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер (па-нямецку: Carl Friedrich von Weizsäcker; 28 чэрвеня 1912 — 28 красавіка 2007) — нямецкі фізык і філёзаф. Быў у камандзе фізыкаў, якія спрабавалі, але ня здолелі стварыць ядзерную зброю ў Нямеччыне падчас Другой сусьветнай вайны.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Вайцзэкер нарадзіўся ў горадзе Кіль, Нямеччына, у сям’і нямецкага дыплямата Эрнста фон Вайцзэкера. Старэйшы брат былога прэзыдэнта Нямеччыны Рыхарда фон Вайцзэкера, бацька фізыка і дасьледчыка навакольнага асяродзьдзя Ульрыха фон Вайцзэкера і цесьць былога генэральнага сакратара Сусьветнага Царкоўнага сабору Конрада Райзэра.

З 1929 па 1933 Вайцзэкер вывучаў фізыку, матэматыку і астраномію ў Бэрліне, Гётынгене і Ляйпцыгу спачатку як вучань, потым у супрацоўніцтве з Вэрнэрам Гайзэнбэргам і Нільсам Борам. Кансультантам ягонай доктарскай дысэртацыі быў Фрыдрых Хунд.

Тытуляваны барон (Freiherr).

Remove ads

Дзейнасьць

Сярод навуковых інтарэсаў гэтага навукоўцы былі дасьледаваньне энэргіі сувязі атамнага ядра і ядравыя працэсы ў зорках. У супрацоўніцтве з Гансам Бэтэ вывеў формулу, якая апісвала ядравыя працэсы ў зорках і атрымала назву формулы Бэтэ-Вайцзэкера, а таксама апісаў цыклічныя працэсы сынтэзу ў зорках (працэс Бэтэ-Вайцзэкера, 1937).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads