Кармялаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кармя́лаў (па-летувіску: Karmėlava) — мястэчка ў Ковенскім раёне Летувы, на рацэ Вяльлі. Адміністрацыйны цэнтар Кармялаўскага староства. Насельніцтва на 2001 год — 2886 чал. Знаходзіцца за 14 км на паўночны ўсход ад Коўны. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
У Кармялаве разьмяшчаецца аэрапорт «Коўна».
Remove ads
Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра Кармялаў (Kremilow) зьяўляюцца з канца XIV стагодзьдзя ў апісаньні шляхоў крыжацкіх наездаў[1].
У 1529 годзе вялікі князь Жыгімонт I Стары фундаваў у Кармялаве касьцёл (перабудаваны ў 1763 годзе віцебскім кашталянам Ш. Сіруцем). На Радзівілаўскай мапе (1613) значыцца як мястэчка. У 1663 годзе згадваецца парафіяльная школа.
Быў цэнтрам нягродавага староства ў складзе Ковенскага павету, якое трымалі Агінскія, потым Сіруці; на сойме 1773—1775 гадоў староства перадалі ковенскаму скарбніку Юзафу Кончу.
2 траўня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Кармялаву Магдэбурскае права і герб. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
З 1918 году — у складзе Летувы.
Remove ads
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятой Ганны (1945)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads