Карыцін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карыцін
Remove ads

Карыцін (польск. Korycin) — вёска ў Польшчы, на рацэ Кумялцы. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2006 год — 530 чалавек. Знаходзіцца за 39 км на захад ад Саколкі, за 44 км на поўнач ад Беластоку.

Хуткія факты

Карыцін — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Стары касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню ўпамінаецца ў XVI ст. пад назвай Дуброўка як вёска Комельскага ключу Сакольскага лясьніцтва. У 1571 годзе тут збудавалі касьцёл. Вёска ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

15 студзеня 1671 году кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі надаў Карыціну мескія правы паводле Холмскага права (пацьверджаны 21 студзеня 1677 году каралём і вялікім князем Янам Казімерам). Згодна з прывілеем жыхары мястэчка таксама атрымалі права на два бясмытныя кірмашы ўвосень і ўвесну на дзень Сьвятога Крыжа. У 1661 году тут збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Карыцін апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, места апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. 20 лютага 1875 году зьявіўся праект мескага гербу: у чырвоны полі залаты нарог, з абодвух бакоў якога такія ж каласы[1].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Карыцін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карыцін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Карыцін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Карыцін акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Карыцін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Карыцін Польскай Народнай Рэспубліцы.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1883 год — 631 чал. (258 муж. і 373 жан.), зь іх 169 каталікоў, 1 праваслаўны і 461 юдэяў[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 530 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Адшуканьня і Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа (1899—1905)
  • Могілкі: каталіцкія, юдэйскія

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads