Карэйва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карэйва, Карэва — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Coreiko, houptman czu Medeniken[1], Careybo Capitaneus in Medeniken[2] (12 кастрычніка 1398 году); Koreyko (1412 год)[3]; cum Albracht Korewa de Sowgodsko[4], Corewa[5], Corewam[6] (2 кастрычніка 1413 году); Iwaschko Korewicz (15 траўня 1432 году)[7]; Кореиве Воинеиковичу (1440—1492 гады)[8]; Ego igitur Korewa haeres de Gedroty (1451 год)[9]; Иван Кореива и съ своим сыном Ортемом… Ортема Кореивинича (1485—1492 гады)[10]; Anne Bochdana Coryeiowna (27 сакавіка 1508 году)[11]; Бартош Кореивич (каля 29 жніўня 1524 году)[12]; Могко Кореивич (1524 год)[13]; З Упиты… Кореива Миколаевич (1533—1535 гады)[14]; Янъ Венславовичъ Кореивича (1565 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Альбэрт Карэйва († па 1413) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста медніцкі і вялёнскі; меў сыноў Івана (Івашку) і Фёдара
- Карэйва Вайнейкавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Карэйва — гедройцкі баярын, які ў 1451 годзе зрабіў наданьне касьцёлу ў Дубінках
- Іван Карэйва — полацкі мешчанін, які ўпамінаецца паміж 1485 і 1492 гадамі; меў сына Арцёма
- Крыштап Дамінік з Дубна Карэйва — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, струкчашы полацкі ў 1702—1714 гадох[16]
- Пётар Антоні з Дубна Карэйва — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, струкчашы полацкі ў 1737—1762 гадох[17]
- Валяр’ян Вінцэнт Карэйва — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік амсьціслаўскі ў 1758—1761 гадох[18]
Карэвы (Korewo, Korewa) і Карэйвы (Korejwo, Koreywo) гербу Дэмбна — літоўскія шляхецкія роды[19].
На 1906 год існавала вёска Карэвы ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губэрні[20].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads