Вайнейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вайнейка (Ванейка, Ваніка), Вайнэка (Вайніка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Вуніка або Вунека, пазьней таксама Вонэка (Vunnico, Vunnecho, Wunneke[1][2], Wonnecke[3]) і Вайнэка (Weinecke[4]) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Войнар, Войнат, Гервойна; германскія імёны Wunar, Voinot, Geruuni) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[6] або ад асновы -він- (-вайн-)[7].

У Прусіі бытавала імя Воніка: Woniko (1360 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Воинег писал Журяговиць полоцянин (XI—XII ст.)[9]; Кореиве Воинеиковичу Щербишки под княземъ Иваном Манкою (1440—1492 гады)[10]; Воинеико (7 лістапада 1442 году)[11]; Лютъко Воинеиковичъ (1528 год)[12]; Мартинъ Войниковичъ (1567 год)[13]; Вуиник Дмитренко… Вуникь Храпенко (1649 год)[14]; Alukiewiczowa Symonowa Ewa (Woneykowna) (16 сакавіка 1724 году)[15].

Remove ads

Носьбіты

Вайнэкі-Тамкевічы (Woyneko-Tomkiewicz) — літоўскі шляхецкі род[17].

Вайнікевічы (Wojnikiewicz) гербу Прыяцель — літоўскі шляхецкі род з Ваўкавыскага павету[18].

Ванікевічы — літоўскі шляхецкі род[19].

Назву Вайнікішкі маюць вёска і возера на гістарычнай Браслаўшчыне.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads