Каспар Давід Фрыдрых
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каспар Давід Фрыдрых (па-нямецку: Caspar David Friedrich; 5 верасьня 1774 — 7 траўня 1840) — адзін з самых яскравых і адметных жывапісцаў нямецкай рамантыкі, на станаўленьне і разьвіцьцё якой ён моцна паўплываў разам зь Філіпам Ота Рунге, як ні адзін іншы мастак. Яго творы — гэта ў першую чаргу матывы сярэднявечча, прырода ды ландшафты, якія мелі непасрэднае дачыненьне да яго радзімы. Больш глыбокае разуменьне і ўспрыманьне яго твораў прыходзіць, даведаўшыся пра тое, што будучы яшчэ маленькім хлапчуком Каспар пайшоў пад лёд у час катаньня на каньках; на выратаваньне яму кінуўся яго брат і загінуў у час выратаваньня. Каспар Давід Фрыдрых атрымаў адукацыю ў Каралеўскай акадэміі мастацтва ў Капэнгагене і працаваў, пачынаючы з 1798 году, ў Дрэздэне, але час ад часу прыяжджаў на сваю радзіму ў горад Грайфсвальд, таксама наведваў востраў Руген, які знаходзіўся непадалёку.
Remove ads
Творы
- Ватцман (горны масіў у Баварыі), 1824—1825
- Туманны досьвітак ў гарах, 1808
- Лета (ландшафт з закаханымі), 1807
- Раньні аўтапартрэт, 1800
- Этапы жыцьця, 1835
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads