Кастусь Глінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кастусь Глінскі (нар. 8 лютага 1906, Прытычына Дзісенскага павету Віленскай губэрні 14 чэрвеня 1987, Лёндан, Англія, Вялікабрытанія) — беларускі грамадзкі дзеяч, выдавец, юрыст.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1906 годзе ў сялянскай сямʼі ў вёсцы (калёніі) Прытычына Дзісенскага павета Віленскай губэрні ў Расейскай імпэрыі (цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласьці)[1].

Вучыўся ў Дзісенскай гімназіі, а потым на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэта. Належаў да Беларускага студэнцкага саюзу, на агульным гадавым сходзе 26 траўня 1929 году быў абраны намесьнікам старшыні Ўраду БСС, сябрам рэдакцыйнай калегіі часопісу «Студэнцкая думка»[2] і на агульным гадавым сходзе 11 траўня 1930 году абраны Старшынёй Ураду БСС[3]. Пазьней — старшыня Згуртаваньня беларускіх студэнтаў «Скарынія», у 1931—1934 гг. выдаваў часопіс «Новая варта»[4]. Па сканчэньні ўнівэрсытэту працаваў судзьдзём у Ашмянах.

Увосень 1939 году арыштаваны савецкай уладай і прысуджаны да 8 гадоў лягераў. Этапаваны ў Анескі канцлаґер НКУС Архангельскай вобласьці.

Ад кастрычніка 1941 году служыў у Арміі Андэрса, працаваў пры вайсковым трыбунале. У 1946 г. разам з Другім Польскім Корпусам прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 20 жніўня 1947 году быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак у выніку расколу пакінуў арганізацыю. Быў сябрам Беларускага вызвольнага руху, а потым — кіраўніком Лёнданскага адзьдзела Беларускага вызвольнага фронту й ад 1969 году ганаровым сябрам Галоўнага Штабу гэтай арганізацыі. У 1974 годзе стаў старшынём Дэлегатуры БЦР у Вялікабрытаніі. Адначасова выконваў абавязкі старшыні філіі Антыбальшавіцкага блёку народаў у Вялікабрытаніі. Удзельнік разнастайных міжнародных форумаў. У 1979—1981 гг. выдаваў часопіс «Званіца». Аўтар англамоўнай брашуры, прысьвечанай Беларусі й яе гісторыі («Byelorussia». 1982)[1].

Памёр у 1987 годзе ў Лёндане. Пахаваны пры касьцёле Андрэя Баболі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads