Язэп Германовіч

беларускі каталіцкі сьвятар-марыянін, пісьменьнік, паэт, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Язэп Германовіч
Remove ads

Язэп Гэрмановіч (літаратурны псэўданім — Вінцук Адважны; 4 сакавіка 1890, Гальшаны — 26 сьнежня 1978, Лёндан) — беларускі каталіцкі сьвятар-марыянін лацінскага і бізантыйскага абраду, пісьменьнік, паэт і публіцыст.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Язэп, сын Станіслава Гэрмановіч нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павету Віленскай губэрні ў рымска-каталіцкай сям’і. Навучаўся ў Гальшанскай пачатковай і Ашмянскай гарадзкой школах.

У 1913 годзе скончыў Віленскую духоўную каталіцкую сэмінарыю. 29 чэрвеня 1913 году высьвячаны на сьвятара. У першыя гады свайго сьвятарскага служэньня працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканату.

У 1921 годзе ўступіў у Таварыства беларускай школы; арганізаваў адну зь беларускіх школ, у касьцёле прамаўляў па-беларуску. Гэта выклікала незадаволенасьць герархаў, і Язэп Гэрмановіч вымушаны быў пераехаць у Друю, дзе ў 1924 годзе ўступіў у Ордэн марыянаў. У Друі быў пробашчам рымска-каталіцкай парафіі, адначасова выкладаў Закон Божы й лацінскую мову ў мясцовай гімназіі.

Празаічныя й паэтычныя творы Вінцука Адважнага (творчы псэўданім сьвятара Язэпа Гэрмановіча) рэгулярна зьяўляліся на старонках пэрыядычнага друку («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»).

З 1932 году ён на місіянэрскай працы ў Харбіне (Кітай), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі.

У 1936 годзе вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў. У 1938 годзе дэпартаваны разам зь іншымі беларускімі марыянамі ў Цэнтральную Польшчу, пасьля чаго ён зноў выехаў у Харбін.

Thumb
Драўляная скрынка, у якой сьвятар трымаў Святыя Дары ў гулагу. Тканіну, што пад скрынкай, сьвятар выкарыстоўваў як карпарал. Захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы й музэі імя Францішка Скарыны, Лёндан.

У 1948 годзе арыштаваны кітайскай паліцыяй і перададзены савецкім органам бясьпекі. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лягерах. Знаходзіўся ў зьняволеньні ў Сыбіры. Пасьля сьмерці Сталіна вызвалены.

Выехаў у Польшчу, а ў 1959 годзе ў Італію, затым у Вялікабрытанію. Пра сваё знаходжаньне ў лягерах напісаў успаміны «Кітай — Сыбір — Масква», што былі апублікаваныя на беларускай, італьянскай, польскай і летувіскай мовах. У эміграцыі рэдагаваў часапіс «Божым шляхам».

Thumb
Надмагільны помнік на магілах архім. Льва Гарошкі і а. Язэпа Гэрмановіча на могілках сьв. Панкрата ў Лёндане (2008)

Памёр у 1978 годзе ў Лёндане. Пахаваны на могілках сьвятога Панкрата разам з субратамі з ордэна Марыянаў.[2]

Remove ads

Бібліяграфія

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads