Касьцюкоўка

былы працоўны пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцюкоўка
Remove ads

Касьцюко́ўка — былое мястэчка[b] ў Беларусі, каля ракі Белічанкі. Падпарадкоўваецца Чыгуначнаму раённаму савету Гомелю і ўваходзіць у склад Гомельскага гарсавету. Насельніцтва на 2016 год — 9904 чалавек[1]. Знаходзіцца за 12 км паўночны захад ад Гомелю, чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Жлобін, на аўтамабільнай дарозе Гомель — Магілёў.

Хуткія факты
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Упершыню Касьцюкоўка ўпамінаецца ў 1873 годзе як станцыя Лібаўска-Роменскай чыгункі. Неўзабаве пры станцыі ўтварылася паселішча, дзе адкрылася школа, працаваў млын. Адміністрацыйна Касьцюкоўка належала да Пакалюбіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. Штогод з чыгуначнай станцыі вывозілі больш за 400 тыс. пудоў хлебных і лясных грузаў.

У лютым — сакавіку 1918 году Касьцюкоўку занялі нямецкія войскі, якія знаходзіліся ў паселішчы да 30 лістапада таго ж гоку. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Касьцюкоўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала паселішча разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Касьцюкоўка вярнулася ў склад БССР, дзе з 1929 году стала пасёлкам работнікаў Гомельскага шклозаводу. У 1935 годзе Касьцюкоўка атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку.

У часы Другой сусьветнай вайны з 18 жніўня 1941 да 26 лістапада 1943 году Касьцюкоўка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1943—1945 гадох вялося аднаўленьне заводу і мястэчка. У 2016 годзе Касьцюкоўка ўвайшла ў межы Гомелю[2].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 10 тыс. чал.[3]; 1998 год — 11,1 тыс. чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 10,6 тыс. чал.; 2008 год — 10,6 тыс. чал.; 2016 год — 9904 чал.[1]

Рэлігія

У 1990-я гады ў мястэчку збудавалі царкву Сьвятога Міхала Арханёла.

Адукацыя

У Касьцюкоўцы працуюць 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат і школа мастацтваў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць палац культуры шклозаводу і бібліятэка.

Remove ads

Эканоміка

Галоўнае прадпрыемства Касьцюкоўкі — гута ААТ «Гомельшкло», апроч таго працуюць прадпрыемствы тарфяной і швацкай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Жылы раён пры гуце (1930-я)

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Нолькенаў

Асобы

  • Уладзімер Ісачэнка — мастак, выкладнік
  • Пётар Лук’яненка — мастак, аўтар і вядоўца тэлевізійнай праграмы «Мастак i час»
  • Уладзімер Сьцепаненка — мастак, пісьменьнік і журналіст
  • Уладзімер Шымко — генэрал-лейтэнант авіяцыі

Заўвагі

  1. Паводле афіцыйнага напісаньня — Kasciukoŭka
  2. афіцыйны статус — працоўны пасёлак

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads