Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Крычаў)

каталіцкі храм у Крычаве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Крычаў)
Remove ads

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Крычаве. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
МестаКрычаў
Каардынаты53°41′48″ пн. ш. 31°43′0″ у. д.
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльнесапраўдная готыка[d]
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Утвараў адзіны ансамбль з плябаніяй. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Фарны касьцёл у Крычаве збудавалі ў 1620 або 1628 годзе (упамінаецца ў 1633 годзе). Новы драўляны касьцёл збудавалі ў 1745 годзем з фундацыі Гераніма Флярыяна Радзівіла і Марыі Юзэфы, жонкі караля і вялікага князя Аўгуст Саса.

Паводле інвэртару 1747 году, будаваньне новага касьцёла вялося на 5 пляцах на рагу Рынку і Ражэственскай вуліцы. Таксама ў гэты час у Крычаве існаваў іншы касьцёл на Пятніцкай вуліцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Крычаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Будынак касьцёла значыцца на пляне места 1788 году[1]. У 1824 годзе пры касьцёле пачаў дзеяць кляштар дамініканаў, ліквідаваны расейскімі ўладамі 19 ліпеня 1832 году[2] па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831).

У 1855 годзе драўляны касьцёл згарэў. На яго месцы збудавалі новую мураваную сьвятыню. На 1913 год касьцёл налічваў каля 500 парафіянаў.

Найноўшы час

Thumb
Схематычны малюнак касьцёла на сьцяне будынка ў Крычаве

У 1929 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад клюб, а па 1937 годзе — зруйнавалі сьвятыню.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Франтальны фасад у цэнтры вылучаўся 3-пралётнай аркай на 4 гранёных слупах, аб’яднанай агульным кілепадобным франтонам у завершы. Фасады і 4-гранныя ярусы вежаў рытмічна падзяляліся стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход меў выгляд пэрспэктыўнага стральчатага партала. Над ім разьмяшчалася круглае акно-ружа. Гатычны характар будынка ўзмацняла афармленьне вежаў кутнімі гранёнымі пілёнамі з востракутнымі вімпэргамі: паміж імі аркатурныя нішы з стрэльчатымі броўкамі.

Унутраная прастора падзялялася магутнымі слупамі і аркадамі на тры нэфы. Апсыду ўпрыгожваў 2-ярусны алтар у формах нэабарока — 4 калёны несьлі магутны хвалісты антаблемэнт, паміж калёнамі стаялі скульптуры Сьвятых Пятра і Паўла; другі ярус — прастакутны шчыт з выгнутым карнізам[3].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads