Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў (Полацак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў (Полацак)
Remove ads

Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Полацку. Знаходзіўся ў цэнтры места, на паўночным баку Рынку з боку Спаскай вуліцы. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся падмуркі).

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў
Thumb
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
МестаПолацак
Каардынаты55°29′11.01″ пн. ш. 28°46′4.42″ у. д.
Дата заснаваньняXVII ст.
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Комплекс Полацкага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў, саду і палісадніку. Будынкі атачаў мур з уязной брамай.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1672 годзе канонік віленскі Казімер Горскі з дазволу біскупа Аляксандра Казімера Сапегі запрасіў у Полацак дамініканаў, якія збудавалі тут першыя драўляныя будынкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1774—1804 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла, у 1781—1804 гадох — кляштарнага корпуса. У 1808 годзе касьцёл асьвяцілі. У 1837 і 1843 гадох будынкі кляштару гарэлі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл дзеяў як парафіяльны.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусветную вайну касьцёл і кляштар атрымалі пашкоджаньні. Да канца 1940-х гадоў савецкія ўлады зьнішчылі помнік.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая 6-слуповая базыліка, цэнтральны нэф якой завяршаўся паўкруглай апсыдай (30 на 18,9 мэтраў). У будынак вялі два ўваходы: першы з боку Рынку меў портык з шасьцю іянічнымі калёнамі і бальконам, на якім быў уваход на хоры, другі — з боку кляштару.

Інтэр’ер аздаблялі пяць алтароў з разьбой і размалёўкай. На хорах быў 12-галосы арган.

Кляштарны корпус

Кляштарны корпус — 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак з калідорным плянам. Першы паверх меў скляпеністыя перакрыцьці, другі — драўляныя. Будынкі кляштару пакрывала дахоўка. Кляштарны двор быў выбрукаваным[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads