Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Друя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Друя)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Друі (прадмесьце Сапежын). Знаходзіцца на стромкім беразе ракі Дзьвіны, на гістарычнай Сапежынскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока з рысамі віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
КраінаБеларусь
ВёскаДруя
Каардынаты55°47′17″ пн. ш. 27°27′47″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
Дата заснаваньня1643
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Комлекс складаецца з касьцёла, жылога корпуса, брамы і агароджы. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1852 году.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны касьцёл у Друі будаваўся ў 1643—1646 гадох пры кляштары бэрнардынаў. У 2-й палове XVIII ст. касьцёл часткова перабудавалі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Друя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1829 годзе побач з касьцёлам збудавалі званіцу.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1852 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар, па чым касьцёл дзеяў як парафільны.

Найноўшы час

У 1923—1928 гадох у кляштары разьмяшчаліся манахі-беларусы ордэну марыянаў. У 1924 годзе тут пачала працаваць школа (з 1930 году гімназія), у якой навучаліся Андрэй Цікота, Часлаў Сіповіч, Тамаш Падзява, Уладзіслаў Чарняўскі, пісьменьнік Язэп Германовіч ды іншыя.

Каля 1947 году савецкія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл. Будынкі выкарыстоўваліся дзеля патрэбаў Друйскага СПТВ мэліярацыі, у 1949—1953 гадох тут знаходзіўся Полацкі будаўнічы тэхнікум, у 1954—1956 гадох — тэхнічная вучэльня, з 1956 году — вучэльня мэліярацыі. У 1998 годзе будынкі вярнулі каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 1-вежавая 3-нэфавая базыліка з выцягнутай паўцыркульнай апсыдай і аднабаковай закрысьціяй. Галоўны фасад мае ступеньчатую кампазыцыю, утвораную шчытом з валютамі над бакавымі нэфамі і высокай 5-яруснай вежай у цэнтры, завершанай фігурным купалам (надбудаваны ў 1772 годзе). Цэнтральны ўваход — у неглыбокай нішы. Бакавыя муры нэфа і апсыды ўмацоўваюцца магутнымі контрфорсамі, прарэзанымі высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі[1]. Інтэр’ер касьцёла ўпрыгожваюць 3-ярусны галоўны алтар 1764—1767 гадоў і амбон, а таксама чатыры бочныя алтары 1779 году. Захавалася частка арыгінальнай алебастравай аздоды скляпеньняў XVII стагодзьдзя.

Кляштар

Жылы корпус — 2-павярховы будынак, які далучаецца да касьцёла з поўначы і ўтварае замкнёны чатырохкутнік пабудоваў з унутраным дворыкам. Вонкавы выгляд будынка сьціплы, сьцены адрозьніваюцца рызалітамі і прыбудовамі.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 54

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads