Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў (Асьвея)
помнік архітэктуры XVIII ст. у Асьвеі (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Асьвеі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне мястэчка, каля парку. У 1937 годзе савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў | |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Асьвея |
Каардынаты | 56°00′49.40″ пн. ш. 28°06′46.20″ у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў |
Уваходзіў у палацава-паркавы ансамбль Гільзэнаў і Шадурскіх. Кляштарны комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса (шпіталя) і мура з брамай і званіцай. У наш час у кляштарным корпусе праводзяцца набажэнствы.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Кляштар місіянэраў у Асьвеі заснаваў у першай палове XVIII ст. ваявода менскі Ян Аўгуст Гільзэн[1]. Мураваны кляштарны корпус збудавалі ў 1759 годзе[2], касьцёл — у 1765 (1782) годзе[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Асьвея апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1836 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.
Найноўшы час
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а ў 1937 годзе — зьнішчылі помнік, папярэдне яны разрабавалі частку касьцельнага начыньня, астатняе — спалілі[3]. За савецкім часам у кляштарным корпусе разьмяшчалася лякарня.
Remove ads
Архітэктура

Касьцёл
Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Роўнічны галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і завяршаўся фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Асноўны аб’ём перакрыжоўваўся трансэптам.
Скляпеньні нэфа аздабляліся росьпісамі. Стукавы алтар меў абраз Сьвятога Вінцэнта. Пад касьцёлам знаходзілася крыпта з пахаваньнямі фундатараў.
Кляштар
Кляштарны корпус — помнік архітэктуры барока. Гэта П-падобны ў пляне 1-павярховы мураваны будынак, накрыты 2-схільным дахам. Роўнічныя фасад падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.
Плян у сярэдняй частцы калідорны, у крылах галерэйны. Зьменены ў 1928—1929 гадох, пачатковы плян часткова захаваўся ў левым крыле, пад якім знаходзяцца сутарэньні. Калідор перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках, сутарэньні — цыліндрычнымі скляпеньнямі, у астатніх памяшканьнях столь роўная.
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі кляштару
- Агульны выгляд
- Частка будынка, дзе месьціцца касьцёл
- Скляпеньні
- Калідор
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads