Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў (Асьвея)

помнік архітэктуры XVIII ст. у Асьвеі (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў (Асьвея)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Асьвеі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне мястэчка, каля парку. У 1937 годзе савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
КраінаБеларусь
МястэчкаАсьвея
Каардынаты56°00′49.40″ пн. ш. 28°06′46.20″ у. д.
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў

Уваходзіў у палацава-паркавы ансамбль Гільзэнаў і Шадурскіх. Кляштарны комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса (шпіталя) і мура з брамай і званіцай. У наш час у кляштарным корпусе праводзяцца набажэнствы.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Кляштар. Н. Орда, 1875—1876 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Кляштар місіянэраў у Асьвеі заснаваў у першай палове XVIII ст. ваявода менскі Ян Аўгуст Гільзэн[1]. Мураваны кляштарны корпус збудавалі ў 1759 годзе[2], касьцёл — у 1765 (1782) годзе[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Асьвея апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1836 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а ў 1937 годзе — зьнішчылі помнік, папярэдне яны разрабавалі частку касьцельнага начыньня, астатняе — спалілі[3]. За савецкім часам у кляштарным корпусе разьмяшчалася лякарня.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Інтэр'ер касьцёла, 1913 г.

Касьцёл

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Роўнічны галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і завяршаўся фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Асноўны аб’ём перакрыжоўваўся трансэптам.

Скляпеньні нэфа аздабляліся росьпісамі. Стукавы алтар меў абраз Сьвятога Вінцэнта. Пад касьцёлам знаходзілася крыпта з пахаваньнямі фундатараў.

Кляштар

Кляштарны корпус — помнік архітэктуры барока. Гэта П-падобны ў пляне 1-павярховы мураваны будынак, накрыты 2-схільным дахам. Роўнічныя фасад падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Плян у сярэдняй частцы калідорны, у крылах галерэйны. Зьменены ў 1928—1929 гадох, пачатковы плян часткова захаваўся ў левым крыле, пад якім знаходзяцца сутарэньні. Калідор перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках, сутарэньні — цыліндрычнымі скляпеньнямі, у астатніх памяшканьнях столь роўная.

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads