Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Войстам)

помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Войстаме (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Войстам)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяце́йшай Тро́йцы — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Войстаме. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Смаргонская, 6. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
КраінаБеларусь
ВёскаВойстам
Каардынаты54°34′25.38″ пн. ш. 26°37′04.76″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльархітэктура мадэрну[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Праект касьцёла, 1921—1925 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

Драўляны касьцёл у Войтаме ўпершыню ўпамінаецца ў 1440 годзе. Галоўным яго фундатарам быў Стэфан Андрушковіч, які ў 1491 годзе надзяліў касьцёл зямлёй, сялянамі і вёскамі. У сярэдзіне XVІ ст. пры касьцёле дзеяла алтарыя.

У XVI ст. касьцёл перарабілі пад кальвінскі збор (паводле іншых зьвестак, ён толькі страціў на карысьць рэфарматараў частку зямельных уладаньняў). Але з другой паловы XVІІ ст. у Войстаме зноў адзначаецца дзейны касьцёл. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў будынак старажытнага касьцёла зьнішчылі.

Адбудаваны касьцёл у 1674 годзе асьвяціў біскуп Мікалай Слупскі. У XVІІІ ст. тут дзеяла езуіцкая місія ад калегіюму ў Жодзішках. Апошні драўляны касьцёл збудавалі ў 1744—1745 гадох.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Войстам апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

За часамі Першай сусьветнай вайны будынак касьцёла згарэў. Набажэнствы праводзіліся ў драўлянай капліцы.

Найноўшы час

У 1927 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла, якое, аднак, расьцягнулася да Другой сусьветнай вайны. Па вайне савецкія ўлады адабралі будынак касьцёла ў каталікоў.

У 1980-я гады касьцёл вярнулі каталікам. У 2010 годзе на касьцельным пляцы паставілі памятныя камяні ў гонар 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы, а таксама ў гонар 570-годзьдзя існаваньня Войстамской парафі

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэараманскага кірунку мадэрну. Гэта прастакутны аб’ём, узьняты на высокі бутавы цокаль і накрыты 2-схільным бляшаным дахам з паўвальмай над фасадам і 4-граннай сыгнатуркай над алтарнай часткай. Да алтарнай сьцяны далучаецца 5-гранная апсыда зь нізкімі бакавымі закрысьціямі. З бакоў уваходнага праёму на глухім франтальным фасадзе ўзвышаюцца 5-гранныя вежы-эркеры, рызаліты з прыступкавымі атыкамі. Сьцены рытмічна падзяляюцца вялікімі аркавымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках[1].

Унутраная прастора перакрываецца драўляным цыліндрычным скляпеньнем зь імітацыяй падпружных арак, якія нясуць магутныя пілёны, з распалубкамі над аркавымі вокнамі. Алтарная частка і хоры адкрываюцца ў малітоўную залю шырокімі аркамі. Інтэр’ер аздабляюць 3 алтары: галоўны з абразом Найсьвяцейшай Тройцы ў глыбокай нішы, і два бакавыя — Сьвятой Ганны і Сьвятога Казімера.

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads