Войстам

вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Войстам
Remove ads

Во́йстам[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Нарачанкі. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 238 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Смаргоні.

Хуткія факты

Войстам — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Войстам (пад назвай Ушакова) датуецца 1460 годам, калі Вайдыла і Ядалговічы заснавалі тут касьцёл. Пачынаючы з XVI ст. паселішча ўпамінаецца пад сучаснай назвай. У розныя часы Войстам знаходзіўся ў валоданьні Зяновічаў, Радзівілаў, Пшазьдзецкіх, Талвошавічаў, Буцьвіловічаў, Рачыевічаў, Яновічаў, Зяновічаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

На мапе Тамаша Макоўскага 1613 году Войстам значыцца як мястэчка. Паводле прывілея караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага ад 1672 году, тут пачалі праводзіцца кірмашы. У XVIII ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Храпавіцкіх, Бужынскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Праект касьцёла, 1921 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Войстам апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Ашмянскага, з 1842 году Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. У пачатку XIX ст. мястэчка перайшло да Пшазьдзецкіх. У 1860 годзе тут адкрылася расейская земская народная вучэльня. На 1886 год у Войстаме было 17 двароў, дзеялі касьцёл і царква, працавалі валасная ўправа, пошта і вінная крама, штогод праводзілася два кірмашы. Да мястэчка належала каля 360 дзесяцінаў зямлі, побач існавалі аднайменныя фальварак, які належаў касьцёлу, і фэрма, уласнасьць Шпэрлінга. На 1906 год у земскай народнай вучэльні налічвалася 117 вучняў (зь іх 18 дзяўчынак)[2].

Thumb
Стары касьцёл, каля 1900 г.

За часамі Першай сусьветнай вайны у лютым 1918 году Войстам занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Войстам абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Войстамскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. У 1920 годзе Войстам апынуўся ў Сярэдняй Літве, з 1922 году — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сьвянцянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Войстам увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 112 двароў, на 1992 год — 118, на 1996 год — 114, на 1 студзеня 2004 году — 106 двароў. У 2000-я гады Войстам атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку». 31 траўня 2016 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Войстамскага сельсавету[5] вёску перадалі ў Вішнеўскі сельсавет.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 189 чал. у мястэчку Войстаме, 7 чал. у фальварку Войстаме і 8 чал. на фэрме Войстаме; 1893 год — 189 чал.[6]
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 306 чал.[7]; 1992 год — 346 чал.[8]; 1996 год — 255 чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 238 чал.[2]

Інфраструктура

У Войстаме працуюць сярэдняя школа, лякарня сястрынскага дагляду, мэдычная амбуляторыя, бібліятэка, сельскі дом культуры, пошта.

Remove ads

Эканоміка

Сялянска-фэрмэрская гаспадарка «Войстам». Працуюць 2 крамы, аддзяленьне АСБ «Беларусбанк»[2].

Транспарт

Мае рэгулярнае аўтобуснае злучэньне з Смаргоньню. За некалькі кілямэтраў ад Войстама праходзіць рэспубліканская аўтамабільная дарога Р63.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

Інфраструктура

Дзее краязнаўчы музэй Войстамскай сярэдняй школы — экспазыцыі прысьвячаюцца гісторыі вёскі, пэрыяду Другой сусьветнай вайны.

Славутасьці

  • За 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, каля дарогі на Смаргонь, знаходзіцца гарадзішча VI—VIII стагодзьдзяў н. э. — пляцоўка дыямэтрам 50 мэтраў на ўзгорку вышынёй 5—6 мэтраў. Дасьледавалася Ф. Пакроўскім, У. Галубовічам і Г. Штыхавым. Культурны пласт 1,3 мэтры, знойдзена ляпная кераміка VII ст. да н. э. і гладкасьценная VI—VIII стагодзьдзяў н. э. (банцараўскай культуры). Вакол гарадзішча — паселішча таго ж пэрыяду, плошча каля 3 гектараў[10].
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — збудаваны ў 1927—1939 гадох з цэглы і бутавага каменьня. Мае выгляд выцягнутага прастакутнага ў пляне будынка, накрытага двухсхільным бляшаным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Галоўны фасад завяршае двух’ярусная шатровая вежа. Унутраны аб’ём пакрывае цыліндрычнае скляпеньне. Алтарная частка і хоры адкрываюцца шырокімі аркамі. Помнік архітэктуры стылю мадэрн[11].
  • Старыя каталіцкія могілкі. На могілках пахаваны Ігнат Ходзька — пісьменьнік, мэмуарыст, грамадзкі дзяяч XIX ст.
Remove ads

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads