Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Глыбокае)

помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Глыбокім (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Глыбокае)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Глыбокім. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], на штучнай насыпной пляцоўцы. Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
КраінаБеларусь
МестаГлыбокае
Каардынаты55°8′27″ пн. ш. 27°41′38″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяВіцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d] і барока
Дата заснаваньня1764, 1908
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы парафіяльны касьцёл на гэтым месцы фундаваў у 1628 годзе ваявода амсьціслаўскі Язэп Корсак. Новы мураваны касьцёл будаваўся ў 1764—1782 гадох.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Глыбокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Калі па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1878 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі суседні касьцёл кармэлітаў пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), узьнікла патрэба пашырыць парафіяльны касьцёл.

У 1902—1908 гадох праводзілася рэканструкцыя будынка паводле праекту архітэктара Ю. Заро (J. Zaro)[1]. Паводле Отана Гедэмана, праект перабудовы рабіў інжынэр Антоні Дубовік зь Вільні, кіраваў працамі глыбачанін Юзэф Раманоўскі[2].

Найноўшы час

За савецкім часам касьцёл працягваў дзеяць.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Малюнак Я, Драздовіча, 1925 г.

Помнік архітэктуры позьняга барока. Ад пачатку гэта была 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з выцягнутай паўкруглай апсыдай. У выніку перабудовы да будынка далучыўся трансэпт, бакавыя нэфы і закрысьціі, што надало сьвятыні аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю 3-нэфавай крыжовай базылікі. Галоўны фасад мае насычаную архітэктурную плястыку: пілястры, хвалістыя карнізы, фігурныя аркавыя праёмы, высокі франтон з валютамі з бакох і скульптура «Укрыжаваньне» ў аркавым праёме. Сьпярша фасад вылучалі 2 невысокія вежы, якія ў выніку перабудовы павялічыліся на 2 ярусы і набылі, як і цэнтральны фігурны франтон, выцягнутыя вэртыкальныя прапорцыі. Фігурным франтонам завяршаецца і алтарная сьцяна касьцёла. Сьцены падзяляюцца пілястрамі і карнізнымі паясамі, вялікімі аркавымі аконнымі праёмамі.

У інтэр’еры цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках, бакавыя — крыжовымі. Сьцены падзяляюцца пілястрамі і карнізным поясам. Над нішамі бакавых нэфаў невялікія арнамэнтальныя ўстаўкі ў вохрыста-аліўкавай гаме. Касьцёл упрыгожваюць тры драўляныя разныя алтары ў стылі барока. Цэнтральны ў 1-м ярусе мае выгляд карынтскай калянады з дынамічна падзеленым антаблемэнтам, скульптурнымі паліхромнымі постацямі сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і герархаў касьцёла з бакох. Другі ярус — прастакутны шчыт з абразом пачатку XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя», завершаны барэльефнай кампазыцыяй «Глорыя з анёламі». Фэратрон «Маці Божая Замілаваньне» і «Язэп зь дзіцем» (пачатак XVIII ст.), абраз «Сьвятая Сям’я» (1730-я гады). Над нартэксам хоры з арганам у стылі нэаготыкі[3].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 1

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads