Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера (Лагойск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера (Лагойск)
Remove ads

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лагойску. Знаходзіўся на пагорку ў цэнтры места пры Плешчаніцкай вуліцы, на левым беразе ракі Гайны. Твор архітэктуры клясыцызму.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера
Thumb
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера, 23.07.1941 р.
КраінаБеларусь
МестаЛагойск
Каардынаты54°12′11.93″ пн. ш. 27°51′10.55″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльклясыцыстычная архітэктура[d] і клясыцызм
Дата заснаваньня1793
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера на Вікісховішчы

У наш час побач з падмуркамі зьнішчанага савецкімі ўладамі помніка збудавалі новы касьцёл пад тытулам Сьвятога Казімера.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1609 року А. Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касьцёл, які адначасна стаў пахавальняй лагойскай галіны роду Тышкевічаў. Драўляная сьвятыня згарэла ў 1655 року ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай, пазьней адбудоўвалася і зноў зьнішчалася.

Пры лагойскім касьцёле дзеялі парафіяльная школа, шпіталь, брацтва Сэрца Езуса, заснаванае ў 1747 року[1].

Новы мураваны касьцёл збудавалі ў 1787—1793 роках з фундацыі графа Тышкевіча.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 рок), калі Лагойск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. На 1884 рок парафія налічвала каля 6 тысячаў чалавек, існавалі прыпісныя капліцы ў вёсках Тадуліне і Емяльянаве (цяпер Смалявіцкі раён)[2].

У 1907 року касьцельную тэрыторыю атачылі новай мураванай агароджай з брамай у выглядзе цагляных атынкаваных слупоў. Направа ад сьвятыні стаяла 2-пралётная мураваная званіца, убудаваная ў агароджу[1].

Найноўшы час

У 1930-я рокі савецкія ўлады зачынілі касьцёл. За часамі Другой сусьветнай вайны сьвятыня аднавіла дзейнасьць. Па вайне савецкія ўлады зноў зачынілі касьцёл і ў 1950-я рокі зруйнавалі помнік.

Remove ads

Архітэктура

Драўляны касьцёл

Першы драўляны касьцёл быў крыжовым у пляне зрубам з 2 закрысьціямі. Паабапал франтальнага фасаду ўзвышаліся 2 вежы. Трыкутны франтон паміж імі, сяродкрыжжа гонтавых дахаў і алтарная частка завяршаліся сыгнатуркамі[2].

Інтэр’ер аздаблялі 2-ярусныя алтары, выкананыя насьценным малярствам. Каля касьцёла стаяла 2-ярусная 4-гранная званіца, накрытая гонтавым шатровым дахам.

Мураваны касьцёл

Мураваны касьцёл — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў прастаўтны ў пляне аб’ём пад 2-схільным гонтавым дахам з сыгнатуркай над алтарнай часткай. На бакавых фасадах выступалі крылы трансэпта пад 2-схільнымі пакрыцьцямі. Франтальны фасад завяршаўся 4-калённым портыкам з трыкутным франтонам, над якім узвышалася 2-калённая вежа-званіца з гадзіньнікам (зьявілася ў 1806 року)[2].

Галоўны алтар быў у тэхніцы ілюзіяністычнага малярства, у цэнтральнай аркавай эксэдры з 1817 року зьмяшчалася скульптура Езуса Назарэцяніна[1]. Такі ж разьвязак мелі алтары ў крылах трансэпта (Сьвятога Антонія і Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі). Пад касьцёлам была крыпта-пахавальня Тышкевічаў, на алтарнай сьцяне знаходзілася ўкрыжаваньне[2].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads