Касьцёл Сьвятога Аляксея (Івянец)
рыма-каталіцкі касьцёл у Івянцы (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцё́л Сьвято́га Аляксе́я — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Івянцы. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне мястэчка, на каталіцкіх могілках, на гістарычнай Ракаўскай вуліцы[a]. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Аляксея | |
![]() Касьцёл Сьвятога Аляксея | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Івянец |
Каардынаты | 53°53′44.21″ пн. ш. 26°44′35.35″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Аляксея на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Аляксея | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя


Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў улады Расейскай імпэрыі канфіскавалі ў Івянцы абодва касьцёлы: Фарны Траецкі касьцёл і касьцёл Сьвятога Міхаіла пры францішканскім кляштары. Абодва іх перарабілі пад цэрквы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Нягледзячы на тое, што ў мястэчку не засталося каталіцкіх сьвятыняў, атрымаць дазвол на будаваньне новага касьцёла было немагчыма, таму вернікам даводзілася зьбірацца ў невялікай драўлянай капліцы, збудаванай у 1820 годзе на мясцовых могілках.
Па выданьні «маніфэсту аб верацярпімасьці» 1905 году стала магчымым пачаць будаваньне новага касьцёла. Фундатарамі сталі генэрал Эдвард Каверскі й ягоная жонка Альжбета. 23 траўня магілёўскі архібіскуп Ежы Юзэф Шэмбек асьвяціў нарожны камень новага касьцёла. Архітэктарам сьвятыні стаў Міхаіл Хатоўскі, які арыентаваўся ў сваім праекце на Касьцёл Сьвятой Ганны ў Вільні. Будаваньне завяршылася ў 1907 годзе й 3 сьнежня таго ж году ксёндз Ян Казялевіч асьвяціў новы касьцёл у гонар Сьвятога Аляксея[1].
У час Другой сусьветнай вайны касьцёл застаўся пад апекай вернікаў і амаль не пацярпеў. У 1947 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1962 годзе будынак перадалі Дзяржаўнай бібліятэцы імя Леніна ў Менску й пераабсталявалі пад архіў[2].
У пачатку 1980-х гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртаньня сьвятыні, але вярнуць будынак атрымаўся толькі ў 1989 годзе. У 1990 годзе зноў пачалі служыць францішкане[1].
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта крыжападобны ў пляне будынак зь 5-граннай апсыдай і прастакутнымі бакавымі крыламі трансэпта, якія выступаюць далёка за межы сьценаў падоўжнага карабля. 2-ярусная 4-гранная шатровая вежа-званіца выступае з асноўнага аб’ёму і дамінуе ў агульнай кампазыцыі, завяршаючы 2-схільны дах зь сыгнатуркай над алтарнай часткай. Нэагатычныя элемэнты: стылізаваныя контрфорсы, акно-ружа, стральчатыя вокны.
Гатычная тэма працягваецца ў інтэр’еры. Прастора нэфа, перакрытая стральчатым нэрвюрным скляпеньнем на падпружных арках, адкрываецца ў апсыду і крылы трансэпту вялізнымі стральчатымі прасьветамі. Інтэр'ер аздабляе паліхромная арнамэнтальная размалёўка. У галоўным алтары захоўваўся абраз Сьвятога Аляксея.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1909 г.
- 1909 г.
- 1909 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- Б. Мігачоў, 1916 г.
- 1930 г.
- 1938 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Брама
- Інтэр'ер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads