Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў (Вільня)

рыма-каталіцкі храм у Вільні (Летува) From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў (Вільня)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на рагу вуліцаў Дамініканскай і Сьвятога Ігната[a]. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1844 году. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які пазьней набыў барокавае аблічча. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
КраінаЛетува
МестаВільня
Адрасвуліца Дамініканская (8)
Каардынаты54°40′52″ пн. ш. 25°17′04″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяВіленская архідыяцэзія[d] 
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
Аўтар праектуЯн Гляўбіц
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў на мапе Летувы
Thumb
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Комплекс Віленскага дамініканскага кляштару складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Будаваньне мураванага касьцёла Сьвятога Духа ў Вільні фундаваў у 1408 годзе вялікі князь Вітаўт[1]. У другой чвэрці XV ст. касьцёл павялічылі ў даўжыню. У 1501 годзе на загад вялікага князя Аляксандра касьцёл з забудовай вакол яго перадалі манахам-дамініканам, запрошаным з Каралеўства Польскага. Яны часткова перабудавалі касьцёл і ўзьвялі каля паўднёва-заходняга кута квадратную ў пляне вежу. Неўзабаве збудавалі кляштарны корпус. У сярэдзіне другой паловы XVI ст. недалёка ад паўднёвага прасла галоўнага фасаду збудавалі вежу-званіцу, прыстасаваная дзеля абароны. У аб’ёмную кампазыцыю кляштару ўлучылі грамадзянскія пабудовы, разьмешчаныя на паўночны захад ад касьцёла.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе касьцёл і кляштар моцна пацярпелі ад маскоўскіх захопінкаў. Адноўлены на сродкі Міхала Вайніловіча касьцёл асьвяцілі ў 1688 годзе.

Касьцёл і кляштар пацярпелі ў час пажараў 1748 і 1749 гадоў. За параўнальна кароткі тэрмін стараньнямі дамініканаў, магната Людвіка Паца, Брыгіты Салагуб з Радзівілаў ды іншых мэцэнатаў да 1770 году комплекс адбудавалі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У вайну 1812 году касьцёл пацярпеў, у 1813—1815 гадох яго аднавілі. У 1818 годзе непагадзь саравала дах і яго давялося перакрываць нанова.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1844 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а ў 1849 годзе перарабілі кляштарны корпус пад турму. Тут на загад Мураўёва-вешальніка трымалі ў няволі ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольанага паўстаньня 1863—1864 гадоў, у тым ліку Якуба Гейштара, Кастуся Каліноўскага, яго найбліжэйшага паплечніка Тытуса Далеўскага, яго брата, аднаго з заснавальнікаў Братняга зьвязу літоўскай моладзі Францішка Далеўскага ды іншых.

Найноўшы час

У Другую сусьветную вайну частка кляштарных будынкаў пацярпела пры бамбаваньні места савецкая авіяцыяй, па чым іх зруйнавалі[2]. За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле праходзілі на польскай мове і не перапыняліся.

У 1993 годзе віленскія беларусы павесілі на сьцяне кляштару мэмарыяльную дошку ў памяць Кастуся Каліноўскага[3].

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл — помнік гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які пазьней атрымаў барокавае аблічча. Ад пачатку прастакутны ў пляне асноўны аб’ём заканчваўся прэзьбітэрыюмам з гранёнай апсыдай. 3 паўночнага боку да бімы далучалася закрысьція. Па рэканструкцыях XVII—XVIII стагодзьдзяў гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з купалам над сяродкрыжжам. Купал зь ліхтаром узвышаецца на 51 мэтар[4]. Галоўны фасад падзяляецца карнізамі на ярусы і дэкаруецца пілястрамі. Галоўны ўваход месьціцца з боку паўднёвага фасаду і вылучаецца парталам з дарычнымі калёнамі, пілястрамі і рэльефным картушам з гербам Рэчы Паспалітай і дынастыі Вазаў.

Інтэр’ер аздабляецца ў стылі віленскага барока. Галоўныя дэкаратыўныя акцэнты — 16 вялікіх алтароў арыгінальнай кампазыцыі і амбон. Купал і скляпеньні аздабляюцца фрэскамі на тэмы з жыцьця сьвятых. На хорах месьціцца арган, створаны майстрам Адамам Готлібам Каспарыні з Кёнігзбэргу ў 1776 годзе. Адліты ў 1779 годзе медны звон мае вышыню 84 і дыямэтар 112 сантымэтраў[5].

Кляштарны корпус далучаецца да галоўнага і паўночнага фасадаў касьцёла. 3-павярховыя будынкі атачаюць квадратны (19 на 18 мэтраў) унутраны двор зь невысокай дарычнай калёнай у цэнтры ў памяць ахвяраў чумы. З касьцёлам кляштар злучаецца калідорамі вакол гэтага двара, якія раней былі адкрытымі галерэямі.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Афіцыйны адрас — Dominikonų g. 8

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads