Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў (Віцебск)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся на левым беразе ракі Дзьвіны пры ўтоку ў яе ручая, на месцы былога рамесьніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка, побач з царквой Зьвеставаньня Багародзіцы. Дзеяў да 1832 року. Твор архітэктуры барока[1].

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, 1884 р.
КраінаБеларусь
МестаВіцебск
Каардынаты55°11′28.01″ пн. ш. 30°12′03.09″ у. д.
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня1682
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Комплекс Віцебскага дамініканскага кляштару складаўся з мураванага касьцёла, драўлянага кляштарнага корпусу на мураваным падмурку і гаспадарчых пабудоваў[1]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся падмуркі).

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Ю. Пешка, каля 1800 р.

Вялікае Княства Літоўскае

Кляштар дамініканаў у Віцебску заснаваў падкаморы Адам Кісель (з Брусілава) у 1682 року (магчыма, раней — у 1642[1]). У 1771 року (паводле іншых зьвестак — у 1731[2]) пачалося будаваньне мураванага касьцёла, якое скончылася толькі ў XIX ст. у значна спрошчаным варыянце (вынікае з абмерных рысункаў, зробленых у час закрыцьця кляштару)[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Фрагмэнт здымка, 1860-я рр.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 рок), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзеяць. У 1811 року каля касьцёла збудавалі новы кляштарны корпус[2]. У гэты ж час Замкавая вуліца, якая пачыналася ад кляштару, атрымала назву Дамініканскай.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 року расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Таго ж року будынак касьцёла перадалі Віцебскаму гарнізоннаму батальёну[3]. У 1839 року абодва будынкі перабудавалі пад кватэры батальёну. У 1867 року комлекс згарэў, па чым у 1868 року касьцёл разабралі на цэглу[4].

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл — 3-нэфавая прастакутная ў пляне базыліка з паўкруглая алтарнай часткай і сымэтрычнымі закрысьціямі з бакоў бімы прэзьбітэрыюму. Хвалістая позьнебарокавая ў ніжняй частцы структура галоўнага фасада-нартэксу была незавершанай. Вышэй за карніз цэнтральнага нэфу вежы накрываліся пакатымі шатрамі з трыкутным клясыцыстычным франтонам паміж імі[3].

Усярэдзіне меў цыліндрычныя скляпеньні на распалубках[1], што падтрымліваліся апорнымі слупамі ў форме лятарынскага крыжа і адпаведныя ім тонкімі злучанымі падпружнымі аркамі[3]. Інтэр’ер аздаблі шэсьць прысьценных разьбяных алтароў[5].

Апроч 1-павярховага драўлянага кляштарнага корпусу, у склад комплексу ўваходзілі будынкі флігелю (7 жылых і 1 нежылое памяшканьне), лядоўні, сьвірану, бровару, стайні, пуні[2] і кузьні[1] (агульная плошча 4950 м²[2]). Пры кляштары быў агарод (1531 м²)[2].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads