Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў (Сталовічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў (Сталовічы)
Remove ads

Касьцёл Сьвято́га Я́на Хрысьці́целя і кля́штар яні́таў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Сталовічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку, пад адрасам вуліца Баранавіцкая, 7. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату і зруйнавалі кляштарны корпус. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў
Thumb
Былы касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
КраінаБеларусь
ВёскаСталовічы
Каардынаты53°12′47.33″ пн. ш. 26°02′20.69″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПінская япархія 
Архітэктурны стыльвіленскае барока
Аўтар праектуЁсіф Фантана III[d] і Ян Гляўбіц
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў на Вікісховішчы

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і капліцы. У наш час у будынку касьцёла дзее царква Аляксандра Неўскага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1610 годзе князь Мікалай Радзівіл «Сіротка» заснаваў у Сталовічах Камандорыю Мальтыйскага ордэну. Ягоны сын Жыгімонт Караль Радзівіл збудаваў тут драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Яна Хрысьціцеля, а потым у 1639 годзе — мураваную Лярэтанскую капліцу.

У 1740 годзе паводле праекту архітэктара Ё. Фантаны пачалося будаваньне мураванага касьцёла, у агульны аб’ём якога як прэзьбітэрыюм ўлучылі існую капліцу. У 1743 годзе архітэктар Ян Глаўбіц дапрацаваў праект і скончыў будаваньне касьцёла. У 1746 годзе касьцёл пачаў дзеяць.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Жыгімонт Караль Радзівіл

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сталовічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. З пачаткам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Сьпярша царква атрымала тытул Прачыстай (Усьпеньня) Багародзіцы, пазьней — Аляксандра Неўскага.

У 2-й палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі капліцу. Да нашага часу помнік страціў надбудаваныя расейскімі ўладамі купалы-цыбуліны, аднак не вярнуў аўтэнтычнага выгляду.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з больш нізкімі прэзьбітэрыюмам і закрысьціямі. Галоўны фасад складанай прасторава-аб’ёмнай кампазыцыі з бакоў падзяляецца антаблемэнтамі на тры ярусы. Яго асноўны дэкаратыўны матыў — слаістыя пілястры. Уваход падкрэсьліваецца чатырма паўкалёнамі. Бакавыя фасады падзяляюцца пілястрамі. Высокія аконныя праёмы з паўцыркульнымі завяршэньнямі аздабляюцца ляпнымі абрамленьнямі.

Інтэр’ер падзяляецца двума радамі слупоў на тры нэфы. Цэнтральны перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на папружных арках. Ён завяршаецца 3-ярусным алтаром і злучаецца зь Лярэтанскай капліцай. Бакавыя нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі і завяршаюцца 2-яруснымі алтарамі. Пры ўваходзе ў касьцёл невялікі тамбур. Хоры падтрымліваюць дзьве калёны. Цэнтральную частку алтара ўпрыгожвае картуш з рэльефнай выявай адсечанай галавы Яна Хрысьціцеля[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads