Касьцёл Сьвятой Ганны (Койданаў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятой Ганны (Койданаў)
Remove ads

Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Койданаве. Знаходзіцца на гістарычнай Плябанскай вуліцы[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Ганны
Thumb
Часткова адноўлены касьцёл
КраінаБеларусь
МестаКойданаў
Каардынаты53°41′21.96″ пн. ш. 27°7′42.23″ у. д.
КанфэсіяКаталіцкая царква
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
СтатусАхоўная зона
Касьцёл Сьвятой Ганны на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятой Ганны
Касьцёл Сьвятой Ганны
Касьцёл Сьвятой Ганны на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Касьцёл. Н. Орда, 1876 г.

Першы касьцёл у Койданаве збудавалі ў 1439 годзе з фундацыі князя Міхала Жыгімонтавіча. Драўляны касьцёл неаднаразова цярпеў ад пажараў.

У 1785 годзе збудавалі драўляны касьцёл, які захаваўся да нашага часу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Койданаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1843 годзе пробашчам быў Леапольд Заўшцінскі, вікарыем — Пётар Крушэўскі[1]. На 1883 год парафія налічвала 12,3 тыс. чалавек[2].

У 1901 годзе адміністратарам быў Стэфан Градзінскі, філіялістам — Дамінік Брасевіч[3]. У пачатку XX ст. існавалі філіяльны касьцёл у Вязыні, прыпісныя капліцы ў Станькаве, Гарбузах, Нарэях, Рубілках, Скароднам і Навасёлках.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, часткова зруйнавалі помнік і прыстасавалі яго пад музычную школу.

У 1990-я гады касьцёл часткова аднавілі і ў 1997 годзе кансэкравалі.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі барока. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка на высокім мураваным цокалі. Мае ярусную аб'ёмна-прасторавую кампазыцыю: да цэнтральнага высокага нэфа, які пераходзіць у 5-гранную апсыду, далучаюцца больш нізкія бакавыя нэфы з 1-схільнымі пакрыцьцямі. Раней над галоўным фасадам узвышаліся дзьве 2-ярусныя чацверыковыя вежы, завершаныя плястычнымі каркаснымі шатровымі сыгнатуркамі (пры аднаўленьні надбудавалі нізкія вежачкі). Паміж імі разьмяшчаўся фігурны валютны шчыт, што прыкрываў 2-схільны дах. У цэнтры фасада было лучковае акно, што асьвятляла хоры, і 4-слуповы ганак. Бакавыя фасады падзяляюцца 2 радамі прастакутных (раней лучковых) аконных праёмаў і вэртыкальнымі брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.

Мастацкім акцэнтам інтэр'еру быў драўляны барочны алтар (не захаваўся), выкананы ў форме портыка з 2 парамі разьмешчаных уступам канэліраваных карынфскіх калёнаў, якія несьлі лучковы франтон з разной кампазыцыяй «Глёрыя». У цэнтры алтара быў маляўнічы абраз «Найсьвяцейшая Панна Марыя» XVIII ст.

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 38

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads