Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мерач)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мерач)
Remove ads

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны) — помнік архітэктуры XV—XVII стагодзьдзяў у Мерачы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка. Дзее. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага з элемэнтамі рэнэсансу і барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
лет. Merkinės Švč. Mergelės Marijos Ėmimo į dangų bažnyčia
Thumb
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаЛетува
МястэчкаМерач
Каардынаты54°09′41″ пн. ш. 24°11′04″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
Архітэктурны стыльгатычная архітэктура і барокавая архітэктура[d]
ЗаснавальнікЯгайла
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Летувы
Thumb
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны касьцёл у Мерачы збудавалі ў 1443 годзе паводле фундацыі Ягайлы ад 1434 году.

У 1648 годзе да касьцёла прыбудавалі нартэкс, завершаны барокавым франтонам. Тады, відаць, упершыню атынкавалі фасады, а таксама павялічылі ў даўжыню закрысьцію. Работы праводзіліся на сродкі караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мерач апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У XIX ст. касьцельны пляц атачылі мурам з брамай. У 1884 годзе праводзіўся рамонт будынка касьцёла.

Найноўшы час

За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры готыкі з элемэнтамі рэнэсансу. Мае падабенства да больш раньняга Троцкага і пазьнейшага Кейданскага Фарных касьцёлаў. У выніку пазьнейшых перабудоваў набыў рысы барока.

Складаецца з асноўнага аб’ёму прастакутнай у пляне формы, роўнага зь ім вышынёй прэзьбітэрыюму, які заканчваецца 5-граннай апсыдай. Будынак накрываецца 2-схільным дахам. Да паўночнай сьцяны далучаецца закрысьція. Усярэдзіну вядуць дзьвярныя праёмы ў галоўным фасадзе і паўднёвай сьцяне прэзьбітэрыюму. Сьцены ўмацоўваюцца шматпрыступкавымі контрфорсамі.

Унутраная прастора падзяляецца чатырма 6-граннымі слупамі на тры нэфы роўнай вышыні, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі. Прасторава прэзьбітэрыюм і асноўны аб’ём злучаюцца паміж сабой трыма сьпічастымі аркамі. У тоўшчы тарцовай усходняй сьцяны і паўднёва-заходняга кута вітыя ўсходы[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads