Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мерач)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны) — помнік архітэктуры XV—XVII стагодзьдзяў у Мерачы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка. Дзее. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага з элемэнтамі рэнэсансу і барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі лет. Merkinės Švč. Mergelės Marijos Ėmimo į dangų bažnyčia  | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі  | |
| Краіна | Летува | 
| Мястэчка | Мерач | 
| Каардынаты | 54°09′41″ пн. ш. 24°11′04″ у. д. | 
| Канфэсія | каталіцтва | 
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і барокавая архітэктура[d] | 
| Заснавальнік | Ягайла | 
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Летувы Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі  | |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мураваны касьцёл у Мерачы збудавалі ў 1443 годзе паводле фундацыі Ягайлы ад 1434 году.
У 1648 годзе да касьцёла прыбудавалі нартэкс, завершаны барокавым франтонам. Тады, відаць, упершыню атынкавалі фасады, а таксама павялічылі ў даўжыню закрысьцію. Работы праводзіліся на сродкі караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мерач апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У XIX ст. касьцельны пляц атачылі мурам з брамай. У 1884 годзе праводзіўся рамонт будынка касьцёла.
Найноўшы час
За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры готыкі з элемэнтамі рэнэсансу. Мае падабенства да больш раньняга Троцкага і пазьнейшага Кейданскага Фарных касьцёлаў. У выніку пазьнейшых перабудоваў набыў рысы барока.
Складаецца з асноўнага аб’ёму прастакутнай у пляне формы, роўнага зь ім вышынёй прэзьбітэрыюму, які заканчваецца 5-граннай апсыдай. Будынак накрываецца 2-схільным дахам. Да паўночнай сьцяны далучаецца закрысьція. Усярэдзіну вядуць дзьвярныя праёмы ў галоўным фасадзе і паўднёвай сьцяне прэзьбітэрыюму. Сьцены ўмацоўваюцца шматпрыступкавымі контрфорсамі.
Унутраная прастора падзяляецца чатырма 6-граннымі слупамі на тры нэфы роўнай вышыні, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі. Прасторава прэзьбітэрыюм і асноўны аб’ём злучаюцца паміж сабой трыма сьпічастымі аркамі. У тоўшчы тарцовай усходняй сьцяны і паўднёва-заходняга кута вітыя ўсходы[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
 - да 1915 г.
 - да 1915 г.
 - да 1915 г.
 - да 1915 г.
 
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
 - Агульны выгляд
 - З боку апсыды
 - Інтэр'ер
 - Брама
 
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
