Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў (Магілёў)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіцца на Тэатральным пляцы з боку гістарычнай Шляхецкай вуліцы[a]. Кляштар існаваў да 1831 году, касьцёл дзее. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
КраінаБеларусь
МестаМагілёў
Каардынаты53°53′54″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайтjesus.by.com
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава — конкатэдра Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, месца правядзеньня фэсту духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

10 верасьня 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў Бялыніцкім кармэлітам дазвол на заснаваньне ў Магілёве кляштару. На 1687 год у ім было 6 манахаў. Паводле інвэнтару 1692 году, у кляштары захоўваўся абраз Маці Божай, які лічыўся цудоўным.

У 1708 годзе ў час вялікага пажару драўляныя будынкі кляштару згарэлі. У 1738—1752 гадох вялося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару. У 1765 годзе біскуп віленскі Ф. Зянковіч асьвяціў новы касьцёл пад тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. 25 сьнежня 1772 году маскоўская гаспадыня Кацярына II абвясьціла пра стварэньне ў Расейскай імпэрыі рымска-каталіцкай Беларускай дыяцэзіі з цэнтрам у Магілёве. У 1783 годзе касьцёл стаў катэдрай Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асьвяціў яго ў гонар Сьвятога Станіслава. У 1788 годзе фасад касьцёла рэканструявалі[1].

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ў 1831 годзе ліквідавалі кляштар. Па 1860 годзе касьцёл стаў парафіяльным.

Найноўшы час

У 1956 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у ім разьмясьціўся Цэнтральны гістарычны архіў БССР. У 1960 годзе ў будынак былога касьцёла пераехаў Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласьці. У гэты час помнік страціў частку росьпісаў і арган з рэдкімі керамічнымі трубамі.

У пачатку 1990-х гадоў будынак касьцёла вярнулі каталікам. Да 1994 году ішла рэстаўрацыя помніка. Касьцёл атрымаў статус конкатэдры ва ўтворанай у 1991 годзе Менску-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 1993 году тут штогод праводзіцца фэст духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. У выніку перабудовы 1788 году да фасаду прыбудавалі 4-калённы іянічны портык з трыкутным франтонам, з бакоў касьцёла — 3-ярусныя бакавыя крылы, завершаныя 8-граннымі ратондападобнымі вежачкамі.

У інтэр’еры захаваўся адзін з найбольш разгорнутых фрэскавых цыклаў у Беларусі. Росьпісы на скляпеньнях ў 1765—1767 і 1780-я гады выканала група магілёўскіх мастакоў пад кіраўніцтвам Паўла Піятроўскага.

Кляштарны корпус

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла. Фадады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 4

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads