Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіцца на Тэатральным пляцы з боку гістарычнай Шляхецкай вуліцы[a]. Кляштар існаваў да 1831 году, касьцёл дзее. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′54″ пн. ш. 30°20′02″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | jesus.by.com |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў | |
![]() |
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава — конкатэдра Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, месца правядзеньня фэсту духоўнай музыкі «Магутны Божа».
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
10 верасьня 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў Бялыніцкім кармэлітам дазвол на заснаваньне ў Магілёве кляштару. На 1687 год у ім было 6 манахаў. Паводле інвэнтару 1692 году, у кляштары захоўваўся абраз Маці Божай, які лічыўся цудоўным.
У 1708 годзе ў час вялікага пажару драўляныя будынкі кляштару згарэлі. У 1738—1752 гадох вялося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару. У 1765 годзе біскуп віленскі Ф. Зянковіч асьвяціў новы касьцёл пад тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. 25 сьнежня 1772 году маскоўская гаспадыня Кацярына II абвясьціла пра стварэньне ў Расейскай імпэрыі рымска-каталіцкай Беларускай дыяцэзіі з цэнтрам у Магілёве. У 1783 годзе касьцёл стаў катэдрай Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асьвяціў яго ў гонар Сьвятога Станіслава. У 1788 годзе фасад касьцёла рэканструявалі[1].
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ў 1831 годзе ліквідавалі кляштар. Па 1860 годзе касьцёл стаў парафіяльным.
Найноўшы час
У 1956 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у ім разьмясьціўся Цэнтральны гістарычны архіў БССР. У 1960 годзе ў будынак былога касьцёла пераехаў Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласьці. У гэты час помнік страціў частку росьпісаў і арган з рэдкімі керамічнымі трубамі.
У пачатку 1990-х гадоў будынак касьцёла вярнулі каталікам. Да 1994 году ішла рэстаўрацыя помніка. Касьцёл атрымаў статус конкатэдры ва ўтворанай у 1991 годзе Менску-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 1993 году тут штогод праводзіцца фэст духоўнай музыкі «Магутны Божа».
Remove ads
Архітэктура
Касьцёл
Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. У выніку перабудовы 1788 году да фасаду прыбудавалі 4-калённы іянічны портык з трыкутным франтонам, з бакоў касьцёла — 3-ярусныя бакавыя крылы, завершаныя 8-граннымі ратондападобнымі вежачкамі.
У інтэр’еры захаваўся адзін з найбольш разгорнутых фрэскавых цыклаў у Беларусі. Росьпісы на скляпеньнях ў 1765—1767 і 1780-я гады выканала група магілёўскіх мастакоў пад кіраўніцтвам Паўла Піятроўскага.
Кляштарны корпус
Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла. Фадады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- «Прывілей кармэлітам на заснаваньне кляштару ў Магілёве», 1765—1767 гг.
- М. Львоў, 1800 г.
- М. Львоў, 1800 г.
- 1840 г.
- А. Бусырскі, 1830-я гг.
- 1871 г.
- 1880 г.
- 1882 г.
- 1882 г.
- 1901 г.
- К. Франц, 1918 г.
- К. Франц, 1918 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1910 г.
- 1909 г.
- да 1912 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- 1916 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 18 чэрвеня 1917 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 26 сакавіка 1918 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1942 г.
- травень 1943 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Выгляд з боку апсыды
- Будынак кляштару
- Інтэр’ер
- Росьпісы
- Фрэска «Прывілей кармэлітам на заснаваньне кляштару ў Магілёве»
- «Унебаўзяцьце Маці Божай»
- «Перамяненьне»
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads