Катандзара

італьянская камуна From Wikipedia, the free encyclopedia

Катандзара
Remove ads

Катандза́ра (па-італьянску: Catanzaro) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Калябрыя, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Лічыцца, што Катандзара было старажытнагрэцкай калёніі, якая існавала, як мяркуюць, на руінах старажытнага гораду Трыскінэс. Іншыя крыніцы паказваюць, што Катандзара паўстала з розных паселішчаў, раскіданых у рэгіёне. У пачатку X стагодзьдзя[3] бізантыйскі горад Катандзара быў заняты сарацынамі, якія заснавалі эмірат. Аб арабскай прысутнасьці сьведчаць знаходкі ў нэкропалі VIII стагодзьдзя, дзе былі прадметы з арабскімі надпісамі.

Thumb
Пляц Матэоцьці

Каля 1050 году Катандзара паўстаў супраць панаваньня сарацынаў і вярнуўся на кароткі час пад бізантыйскую ўладу. У 1069 годзе места было апошнім горадам у Калябрыі пасьля многіх месяцаў супраціўленьня, які трапіў пад аблогу нарманаў Робэрта Гвіскара, які пабудаваў нармандскі замак, які існуе і дасюль. У гэтую эпоху ў рэгіёне квітнела мастацтва і рамёствы, асабліва апрацоўка шоўку, якім гандлявалі зь іншымі рэгіёнамі Італіі, іншымі краінамі і Усходняй Эўропай. Шоўк з Катандзара забясьпечваў амаль усю Эўропу і прадаваўся на вялікіх кірмашам гішпанскімі, вэнэцыянскімі, генуэскімі і галяндзкімі купцамі. Горад быў сусьветна вядомы сваімі вырабамі з шоўку, аксаміту, штофу і парчы[4][5]. У XIII стагодзьдзі імпэратар Фрыдрых II перадаў Катандзара ў беспасярэднае валоданьне каронай. Нарманы ўзьвялі Катандзара ў шляхетнае графства. Цягам чатырнаццаці гадоў ён быў каралеўскім дамэнам нэапалітанскага караля Ўладзіслава, а ў 1420 годзе зноў быў вернуты нарманамі. Пасьля паўстаньня сельскіх жыхароў, кароль Альфонса V узяў пад свой кантроль горад.

У 1466 годзе кароль Людовік XI пастанавіў разьвіць нацыянальную шаўковую прамысловасьць у Ліёне і заклікаў вялікую колькасьць італьянскіх рабочых, галоўным чынам з Калябрыі. Слава майстроў па ткацтву шоўку з Катандзара распаўсюдзілася ва ўсёй Францыі, і іх запрасілі ў Ліён, каб навучыць тэхніцы ткацтва. У 1470 годзе адзін з гэтых ткачоў, вядомы як Жан лё Калябрэ[6], вынайшаў першы прататып ткацкага станка жакардавага тыпу[7]. Ён прадставіў новы тып варштата, якая магла апрацоўваць ніткі хутчэй і больш дакладна. На працягу многіх гадоў удасканаленьне ткацкай прылады працягвалася. У 1519 годзе імпэратар Карл V дазволіў гораду заснаваць консульства шаўковага рамяства, якому даручана было рэгуляваць і кантраляваць розныя этапы вытворчасьці, якое квітнела ўсьцяж XVI стагодзьдзя. На момант стварэньня гільдыі ў Катандзара мелася больш за 500 ткацкіх станкоў. Да 1660 году, калі ў горадзе было каля 16 тысячаў жыхароў, у ягонай шаўковай прамысловасьці было занятае прынамсі 5 тысяч чалавек. Шаўковыя тканіны Катандзара ня толькі прадаваліся на рынках каралеўства, але і экспартаваліся ў Вэнэцыю, Францыю, Гішпанію і Ангельшчыну[8]. У 1528 годзе Карл V дазволіў Катандзара займець імпэрскага арла на сваім гербе.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads