Каткаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ка́ткаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёну Магілёўскай вобласьці. Цэнтар сельскага савету — вёска Катка.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 лютага 1924 году ў Глускім раёне Бабруйскай акругі. З 26 ліпеня 1930 году ў Глускім раёне, з 20 лютага 1938 году ў складзе Глускага раёну Палескай вобласьці. З 20 лютага 1944 г. у Глускім раёне Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Глускім раёне Менскай вобласьці, з 23 студзеня 1960 у Глускім раёне Магілёўскай вобласьці, з 25 сьнежня 1965 году ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці.

З 30 ліпеня 1966 году ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці.

Remove ads

Насельніцтва

Уключае 9 населеных пунктаў, 571 двор, 1208 жыхароў.

Геаграфія

Каткаўскі сельскі савет знаходзіцца на паўднёвым усходзе раёну.

Прамысловасьць

  • Калгас «Зара» (в. Катка)
  • Сьпіртзавод (п. Пціч)

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. Гальцы-Дагон. — Мн.: БелЭН, 1997. — 576 с.
  • Памяць: Гіст-дакум. хроніка Глускага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 640 с.
  • Магілёўскі мерыдыян: нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геараф. таварыства. Том Першы — Вып. Другі — УПКП «Маг. абл. узбуйн. друкарня». — 2001.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads