Кахоўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кахо́ўка (па-ўкраінску: Каховка, у мінулым Іслам-Кермэн) — места абласнога значэньня ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Кахоўскага раёну.
Remove ads
Геаграфія
Разьмяшчаецца на левым беразе Дняпра, за 90 кілямэтраў ад абласнога цэнтру й 10 кілямэтраў ад аднайменнай чыгуначнай станцыі на маршруце Хэрсон — Нававэсэла Запароскай вобласьці.
Гісторыя
Заснаваная ў 1492 року крымскім ханам Мэнглі I Гірэем як фартэцыя Іслам-Кермэн (İslâm Kirmân). Гэтая назва перакладаецца як ісламская фартэцыя.
У 1791 року з удзелам палкоўніка Л. М. Кулікоўскага ўзьнікла сучасная Кахоўка, яна была названая ў гонар вядомых расейскіх вайсковых братоў Мікалая ды Васіля Кахоўскіх. Яны ператварылі паселішча ў гандлёвае мястэчка, чаму вельмі спрыяла ягонае выгаднае геаграфічне становішча на перакрыжаваньні гандлёвых шляхоў, каля колішняга Гаванскага перавозу праз Дняпро.
Remove ads
Эканоміка
Кахоўка сёньня — адзін з прамысловых цэнтраў Хэрсоншчыны. Лідэрам прамысловай вытворчасьці зьяўляецца акцыянэрнае таварыства «Кахоўскі завод электразварнага абсталяваньня». Завод вырабляе сучасную электразварную тэхніку, якая пастаўляецца ў амаль 80 краінаў сьвету. Сярод прадукцыі заводу асабліва вялікім попытам карыстаюцца электрамасьляныя абагравальнікі.
Культура
З 1992 року Кахоўка зьяўляецца сталіцай міжнароднага музычнага фэстывалю «Таўрыйскія гульні». Крэда імрэзы — жывы гук ды найлепшая сцэна. За 12 рокаў на ёй выступілі 170 выканаўцаў з 16 краінаў сьвету.
Насельніцтва
Колькасьць
1923 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 |
---|---|---|---|---|---|---|
6672 | 18 628 | 28 472 | 38 742 | 42 895 | 38 238 | 36 599 |
Мова
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads