Уладзімер Этуш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Этуш
Remove ads

Уладзі́мер Абра́мавіч Э́туш (6 траўня 1922 году, Масква — 9 сакавіка 2019 году, тамсама[2]) — савецкі й расейскі актор. Народны артыст СССР.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька Уладзімера Абрам быў уладальнікам невялікай фірмы ў Маскве, арыштаваны камуністамі. Уладзімер выхоўваўся адной мамай Раісай Этуш. У школе захапляўся тэатрам і чытаньнем, прымаў удзел у школьных пастаноўках п’ес Антона Чэхава. Удзельнічаў у Другой Сусьветнай вайне, паранены. Працаваў дырэктарам Шчучынскай тэатральнай вучэльні пры Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Яўгена Вахтангава[3].

Сям’я

Жонкі:

  • Нінэль Мышкава (1926—2003) — акторка, адзіная дачка генэрала артылерыі Канстанціна Мышкова.
  • Алена Ізмайлава (1920—2005) — акторка, грамадзянскі шлюб.
  • Ніна Крайнова (1927—2000) — выкладчыца ангельскай мовы.
  • Алена Гарбунова (нарадзілася ў 1965) — выкладчыца ангельскай мовы.

Дзеці:

  • Дачка Раіса Этуш (нарадзілася ў 1955 годзе ад шлюбу зь Нінай Крайновай) — акторка Тэатра сатыры.

Унук: Уладзімер.

Remove ads

Фільмаграфія

  1. 1953 — Адмірал Ушакоў — Сэід-Алі
  2. 1955 — Авадзень — Марціні
  3. 1960 — Час летніх адпачынкаў
  4. 1964 — Старшыня — Калоеў
  5. 1966 — Каўкаская палоньніца, або Новыя прыгоды Шурыка — таварыш Саахаў
  6. 1968 — Старая, старая казка — Кароль і Шынкар
  7. 1969 — Стары знаёмы — Самецкі (рэжысэр-пастаноўшчык спэктакля на вадзе)
  8. 1969 — Мужчынская гутарка
  9. 1970 — Місія ў Кабуле
  10. 1971 — 12 крэслаў — інжынэр Брунс
  11. 1971 — Цень
  12. 1972 — Справы даўно мінулых дзён
  13. 1972 — Цырк запальвае агні
  14. 1972 — Мужчыны
  15. 1973 — Непапраўны ілгун — эмір Бурухтан Другі Другі
  16. 1973 — Іван Васілевіч зьмяняе прафэсію — Антон Сямёнавіч Шпак
  17. 1974 — Нэйлён 100%
  18. 1975 — Прыгоды Бураціна — Карабас Барабас
  19. 1977 — Як Іванушка-дурылка за цудам хадзіў — Бабадул
  20. 1978 — Па вуліцы камода вадзілі
  21. 1978 — 31 чэрвеня — магістар Мальгрым
  22. 1979 — Дзюма на Каўказе
  23. 1979 — Міліянэрка (Тэлеспэктакль)
  24. 1982 — Асьліная скура — кароль Гастон
  25. 1983 — Мэсье Ленуар, які… (тэлеспэктакль) — Поль-Альбэр Ленуар
  26. 1984 — Макар-сьледапыт — Іраклій
  27. 1991 — Не абуджайце сьпячага сабаку — Грыша
  28. 1993 — Мары ідыёта — Фунт
  29. 1993 — Бравыя хлопцы
  30. 1998 — Клясык — «аўтарытэт» Манарх
  31. 1999 — Паварот ключа (Сэрыял)
  32. 2005 — Тры мушкетэры
  33. 2006 — Парк савецкага пэрыяду
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads