Юры Нікулін

савецкі і расейскі актор і клоўн From Wikipedia, the free encyclopedia

Юры Нікулін
Remove ads

Ю́ры Ўладзі́меравіч Ніку́лін (18 сьнежня 192121 жніўня 1997) — савецкі і расейскі актор і клоўн. Народны артыст СССР (1973). Герой Сацыялістычнай Працы (1990).

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 18 сьнежня 1921 году ў Парэччы (цяпер Смаленскай вобласьці). Бацька, Уладзімер Андрэевіч (1898—1964), дэмабілізаваўшыся з Чырвонай Арміі і скончыўшы курсы Палітасьветы, уладкаваўся ў драматычны тэатар у Парэччы. Тамсама была акторкай і ягоная маці, Лідзія Іванаўна (1902—1979).

У 1925 годзе ягоная сям’я перабралася ў Маскву.

8 лістапада 1939 году быў пакліканы ў войска, служыў у 115-м зэнітна-артылерыйскім палку. У часе савецка-фінскай вайны зэнітная батарэя, дзе ён служыў, знаходзілася пад Сестрарэцкам і ахоўвала паветраныя падыходы да Ленінграду. У нямецка-савецкую вайну ваяваў пад Ленінградам да 1943 году. Увесну 1943 захварэў на запаленьне лёгкіх і быў накіраваны ў ленінградзкі шпіталь, а адразу пасьля выпіскі быў кантужаны падчас авіяналёту. Выпісаўшыся, у жніўні 1943 быў накіраваны ў 72-і асобны зэнітны дывізіён пад Колпіна. Дэмабілізаваны ў траўні 1946 году ў званьні старэйшага сяржанта; за час вайны быў узнагароджаны мэдалямі «За адвагу», «За абарону Ленінграда» і «За перамогу над Нямеччынай». Чалец ВКП (б) з 1943 году[5].

Спрабаваў паступіць ва Ўсесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі і тэатральныя інстытуты, аднак прыёмныя камісіі не знаходзілі ў яго акторскіх здольнасьцяў. У рэшце рэшт паступіў у студыю кляўнады пры Маскоўскім цырку на Цьвятным бульвары. Скончыўшы навучаньне, стаў працаваць асыстэнтам разам з папулярным тады клоўнам Карандашом. Падчас працы пазнаёміўся зь Міхалам Шуйдзіным. Разам з Карандашом Нікулін і Шуйдзін неаднаразова езьдзілі на гастролі па краіне і набіраліся цыркавога досьведу. У 1950-м Шуйдзін і Нікулін разам сышлі ад Карандаша праз працоўны канфлікт[6]. Пачаўшы працаваць самастойна, яны склалі знакаміты клоўнскі дуэт Нікулін і Шуйдзін[5], хоць па характары былі абсалютна розныя.

Нікулін спыніў выступы ў 60-гадовым узросьце (1981) і перайшоў на пасаду галоўнага рэжысэра цырку на Цьвятным бульвары[7]. З 1982 — дырэктар цырку. Пры ім быў пабудаваны цалкам новы будынак цырку, адкрыты ў 1989 годзе.

У 1949 годзе Юры Нікулін пазнаёміўся з Тацянай Пакроўскай, якая неўзабаве стала ягонай жонкай. 14 лістапада 1956 ў сям’і Нікуліных нарадзіўся сын Максім.

Хуткія факты Вонкавыя выявы ...

Юры Ўладзімеравіч Нікулін сканаў 21 жніўня 1997 году пасьля апэрацыі на сэрцы і пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы.

Remove ads

Творчасьць

Юры Нікулін дэбютаваў у кіно параўнальна позна, у 36-гадовым узросьце, і зь першых карцінаў зарэкамэндаваў сябе непараўнальным рознахарактарным акторам. Ён прынёс з цыркавай арэны на экран розныя ролі-маскі, шырока выкарыстоўваючы цыркавую эксцэнтрыку і фактуру (піратэхнік, фільм «Дзеўчына з гітарай», 1958; Клячкін «Непаддаючыеся», 1959; Балбес, «Цалкам сур’ёзна», 1961). Адна з кінанавэлаў, «Сабака Барбос і незвычайны крос» рэжысэра Леаніда Гайдая, паклала пачатак ролям, якія забясьпечылі актору ўсенародную любоў.

Самымі вядомымі фільмамі з удзелам Юрыя Нікуліна зьяўляюцца кінакамэдыі «Дыямэнтавая рука», «12 крэслаў», «Старыя-разбойнікі».

У апошнія гады жыцьця вёў гумарыстычную перадачу «Белы папугай», зьяўляўся адным са сталых удзельнікаў перадачы «Ў нашу гавань заходзілі караблі».

У 1991 годзе прымаў удзел у апошнім выпуску капітал-шоў «Поле цудаў» з Уладзіславам Лісьцевым.

Remove ads

Фільмаграфія

  • 1958 — «Дзеўчына з гітарай» (піратэхнік)
  • 1959 — «Непаддаючыеся» (Альберт Клячкін)
  • 1960 — «Сабака Барбос і незвычайны крос» (Балбес)
  • 1960 — «Мёртвыя душы» (палавы ў карчме)
  • 1961 — «Іван Рыбакоў»
  • 1961 — «Чалавек ніадкуль» (старшына міліцыі)
  • 1961 — «Калі дрэвы былі вялікімі» (Кузьма Іарданаў)
  • 1961 — «Сябар мой, Колька!» (Вася)
  • 1961 — «Самагоншчыкі» (Балбес)
  • 1961 — «Утаймаванне свавольніцы» (кіраўнік царкоўнага хору хлопчыкаў)
  • 1962 — «Дзелавыя людзі». Навэла «Роднасныя душы» (рабаўнік)
  • 1962 — «Молада-зялёна» (шафёр Мікалай)
  • 1963 — «Бяз страху і папроку» (клоўн у цырку)
  • 1963 — «Вялікі кнот» (Пеця-Пеўнік, злодзей-дамушнік)
  • 1964 — «Да мяне, Мухтар!» (Глазычаў)
  • 1965 — «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка» (Балбес)
  • 1965 — «Дайце кнігу скаргаў» (прадавец)
  • 1965 — «Фантазёр» (чалавек на пляжы)
  • 1965 — «Маленькі уцякач» (камэо)
  • 1966 — «Каўкаская палонніца, ці Новыя прыгоды Шурыка» (Балбес)
  • 1966 — «Андрэй Рублёў» (Патрыкей)
  • 1968 — «Дыямэнтавая рука» (Сямён Сямёнавіч Гарбункоў)
  • 1968 — «Сем старых і адна дзяўчына» (Балбес)
  • 1968 — «Новенькая»
  • 1970 — «Дзяніскіны апавяданьні»
  • 1971 — «Старыя-разбойнікі» (Мячыкаў)
  • 1971 — «Тэлеграма» (Фёдар Фёдаравіч)
  • 1971 — «12 крэслаў» (дворнік Ціхан)
  • 1972 — «Кропка, кропка, коска» (тата Лёшы)
  • 1976 — «Прыгоды Траўкі» (клоўн Чычыморы)
  • 1976 — «Яны змагаліся за Радзіму» (Някрасаў)
  • 1976 — «Дваццаць дзён без вайны» (Лапацін)
  • 1976 — «Бобік у гасцях у Барбоса» ( Бобік )
  • 1979 — «Тут … недалёка» (прыежджы)
  • 1982 — «Не хачу быць дарослым»
  • 1983 — «Пудзіла» (Мікалай Мікалаевіч Бяссольцаў, дзядуля Алены)
  • 1983 — Кіначасопіс «Ералаш», выпуск № 38 (дзядзька Юра)
  • 1991 — «Капітан Крокус»

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (14 лютага 1980, 27 сьнежня 1990), Айчыннай вайны 2-й ступені (11 сакавіка 1985), Працоўнага Чырвонага Сьцягу, ордэнам «Знак Пашаны»; расейскім ордэнам «За заслугі перад Айчынай» 3-й ступені (11 сьнежня 1996), мэдалямі, у тым ліку «За працоўную мужнасьць» (9 кастрычніка 1958).

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1970), прэміі кінафэстывалю «Кінатаўр» у намінацыі «Прэмія прэзыденцкага Савету за творчую кар’еру» (1995)[8].

Народны артст СССР (1973)[5], Герой Сацыялістычнай Працы (1990).

Remove ads

Памяць

Ля будынку цырку на Цьвятным бульвары, дзе Юры Нікулін адпрацаваў болей за 50 гадоў, у верасьні 2000 пастаўлены помнік аўтарства скульптара Рукавішнікава, які выяўляе актора побач з аўтамабілем зь фільму «Каўкаская палоньніца».

Бібліяграфія

Дыскаграфія

Глядзіце таксама

  • Георгі Віцын
  • Яўген Маргуноў

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads